ПоЛіБелКа: моладзь эўрарэгіёну "Нёман" зацікавілася эўрарэгіёнам

Рэгіён:
29.08.2003

ПоЛіБелКа: моладзь эўрарэгіёну "Нёман" зацікавілася эўрарэгіёнам


З 13 па 18 жніўня ў г. Піянерскі Калінінградзкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі адбыўся міжнародны маладзёвы летнік ПоЛіБелКа з удзелам прадстаўнікоў грамадзкіх аб'яднаньняў эўрарэгіёну Нёман. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ГА Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў Трэці сектар (Гародня, Беларусь), Віленскі зьвяз маладзёвых арганізацыяў Круглы стол (Вільня, Летува) і Калінінградзкая рэгіянальная маладзёвая грамадзкая арганізацыя ЦУНАМІ (Піянерск, Калінінградзкая вобласьць Расейскай Фэдэрацыі).

Ідэя летніку нарадзілася на Форуме грамадзкіх арганізацыяў эўрарэгіёну Нёман у Гародні (Беларусь) 1819 кастрычніка 2002 г. Тады ў працы Форуму ўдзел бралі прадстаўнікі каля 30 НГА зь Беларусі, Летувы, Польшчы і Калініградзкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі.

Мэтай праекту ПоЛіБелКа зьяўляецца павышэньне ўзроўню імкненьня НГА Беларусі, Летувы, Польшчы і Калініградзкай вобласьці РФ да актыўнага супрацоўніцтва і абмену сваімі найлепшымі распрацоўкамі ў розных сфэрах.

Падчас летніку ладзіліся прэзэнтацыі арганізацыяўудзельніц і іх праграм па працы з моладзьдзю (кожная краіна мела на гэта 1 дзень). Прэзэнтацыі спалучаліся з практычнымі заняткамі і гульнямі, відэапраглядамі. Гэткім чынам хлопцы і дзяўчаты абменьваліся досьведам у рэалізацыі праектаў і ідэямі, якія прайшлі выпрабаваньне на практыцы.

Адным з аспэктаў працы летніку стаўся міжкультурны абмен. Маладзёны вывучылі шэраг словаў і выразаў у мовах краін эўрарэгіёну, пазнаёміліся з жыцьцём у гэтых краінах з дапамогай іх жыхароў. Штовечар ладзіліся нацыянальныя вечарыны з гульнямі, сьпевамі і ласункамі. Усё гэта, а таксама нефармальная атмасфэра паспрыялі стварэньню ў моладзі станоўчага іміджу краінсуседак па эўрарэгіёну.

Падчас летніку была распрацаваная стратэгія далейшай дзейнасьці арганізацыяўудзельніц. Асноўнымі накірункамі супрацы былі вызначаныя наступныя:

STOP ГЭС! (міжнародны сплаў па рацэ Нёман);

Фэстываль нацыянальных культур эўрарэгіёну Нёман;

разьвіцьцё старонкі www.polibelka.org да ўзроўню парталу недзяржаўных арганізацыяў эўрарэгіёну Нёман;

абмен досьведам працы ў розных галінах дзейнасьці (экалёгія, журналістыка, маладзёвыя праграмы і інш.) праз арганізацыю супольных навучальных курсаў;

Фэстываль НГА эўрарэгіёну Нёман з вызначэньнем найлепшых арганізацыяў у розных намінацыях.

Акрамя таго было выказанае пажаданьне, каб працоўныя сустрэчы грамадзкіх аб'яднаньняў эўрарэгіёну Нёман праводзіліся штогод.


Зараз ідзе падрыхтоўка да выданьня Каталёгу праектаў і праграм па працы з моладзьдзю, якія былі рэалізаваныя або рэалізуюцца грамадзкімі аб'яднаньнямі эўрарэгіёну Нёман. Мяркуецца, што кніга пабачыць сьвет у перакладзе на ўсе мовы эўрарэгіёну.


Валеры Руселік, каардынатар летніку зь беларускага боку, ГА Цэнтр Трэці сектар: Насамрэч летнік стаўся вялікай нечаканасьцю нават для саміх удзельнікаў і арганізатараў. Тое, што адбылося, даволі моцна адрозьніваецца ад таго, што задумвалася ў Гародні ў лістападзе 2002 году. Аднак, на маю асабістую думку, правядзеньне летніку можна назваць удалым: мы дасягнулі дзьвюх вельмі важных рэчаў. Першае  тое, што моладзь з розных частак эўрарэгіёну сустрэлася разам у вельмі спрыяльнай для навязваньня шчыльных кантактаў атмасфэры. Другое  тое, што пасьля летніку ўва ўдзельнікаў (прадстаўнікоў розных НГА эўрарэгіёну "Нёман") зьявілася памкненьне рэальна працаваць і супрацоўнічаць. Калі проста, моладзь эўрарэгіёну "Нёман" зацікавілася эўрарэгіёнам. Гэта дае вялікую надзею на супольную надзвычай цікавую й вясёлую будучыню.


Даведка:

Эўрарэгіён існуе з 1997 году. Дзейнасьць у яго межах ажыцьцяўляецца адмысловымі ворганамі ўлады, заснаванымі на тэрыторыі кожнай з чатырох краін, зь якіх і складаецца эўрарэгіён.

Эўрарэгіён Нёман лучыць памежныя рэгіёны Беларусі, Летувы, Польшчы і Калініградзкай вобласьці Расеі. У яго ўваходзяць:

з боку Беларусі  Гарадзенская вобласьць;

з боку Летувы  Віленскі, Алітускі і Мар'ямпальскі паветы;

з боку Расеі  Гусеўскі, Красназнаменскі, Несьцераўскі, Азёрскі і Чарняхоўскі раёны Калінінградзкай вобласьці;

з боку Польшчы  Падляскае ваяводзтва (акрамя часткі, што складае былое Ломжынскае ваяводзтва), частка ВармінскаМазурскага ваяводзтва (гміны ў складзе былога Сувалкаўскага ваяводзтва).

Мэты эўрарэгіёну:

заахвочваньне транспамежных зносінаў і супрацы чатырох краін;

пераадоленьне ізаляцыі жыхароў суседніх рэгіёнаў:

падтрымка росту і разьвіцьця гаспадаркі і інфраструктуры;

павышэньне ўзроўню жыцьця людзей.


За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся ў ГА Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў Трэці сектар (Гародня, Беларусь):

tel./fax: +37515296747 8

email: sektar@iname.com

Footwear