Праект «Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў»

Рэгіён:
18.05.2020
Праект «Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў»

Дадзены каталог рэспубліканскай выставы ў рамках праекта "Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў» прадстаўляе мастацкія працы ўдзельнікаў агульнанацыянальнага конкурсу, мэта якога - выказаць існыя ў грамадстве гендэрныя стэрэатыпы праз мастацтва і журналістыку. Па выніках конкурсу, які прайшоў у канцы 2019 года, аўтарытэтнае журы, у якое ўваходзілі эксперты сферы мастацтва, СМІ і гендэрнай роўнасці, вызначыла пяць пераможцаў.

Праект «Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў» рэалізуецца Мінскім хабам Global Shapers (беларуская ячэйка міжнароднай сеткі моладзевых ініцыятываў, створанай па ініцыятыве Сусветнага эканамічнага форуму) i моладзевым грамадскiм аб'яднаннем «Моладзевая ініцыятыва». У 2018 годзе яны сталі адным з пяці пераможцаў міжнароднага конкурсу сярод больш чым 100 заявак з усяго свету і ўдастоіліся гранта Сусветнага эканамічнага форуму і кампаніі Procter & Gamble для рэалізацыі праекта, накіраванага на прасоўванне гендэрнай роўнасці.

Праект рэалізуецца ў партнёрстве з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, УП «Мінсккінавідэапракат» і інфармацыйным агенцтвам «Мінск-Навіны». Ён зарэгістраваны Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Мастацтва і сродкі масавай інфармацыі з'яўляюцца магутнымі інструментамі барацьбы з гендэрнымі стэрэатыпамі, паколькі маюць шырокі ахоп аўдыторыі і могуць прадэманстраваць асобныя аспекты гендэрнай няроўнасці праз адлюстраванне і апавяданне асабістых эмацыйных гісторый.

Упэўнены, што рэалізацыя праекта будзе спрыяць дасягненню Беларуссю Мэтаў ўстойлівага развіцця ААН і Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ўмацаванню супрацоўніцтва з Сусветным эканамічным форумам і павышэнню статусу нашай краіны на міжнароднай арэне.

Ад імя МГА «Моладзевая ініцыятыва», Мінскага хаба Global Shapers і сваіх калег, дзякую Вам за ўвагу, а ўдзельнікаў конкурсу - за ласкава прадастаўленыя працы.

Наш фiльм пра праект: https://www.youtube.com/watch?v=v7bt3HO0OIE&t=3s

З павагай,

Дзяніс Кальга,
Старшыня Савета МГА «Моладзевая Ініцыятыва"
Заснавальнік Мінскага хаба Global Shapers