Праграма абмену студэнтаў

Рэгіён:
24.09.2004

Праграма абмену студэнтаў Акт у падтрымку свабоды здзяйсняецца Бюро ў справах
адукацыі ікультуры Дзярждэпартаменту Злучаны Штатаў Амерыкі і адмініструецца
Радай міжнародных навуковых даследаванняў і абменаў (IREX). Праграма прадстаўляе
магчымасць студэнтам пачатковых курсаў ВНУ з пяцігадовай праграмай навучання
вучыцца на працягу аднаго акадэмічгнага году ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Удзельнікі будуць адбірацца шляхам адкрытага спабору.
Навучанне мае адбывацца ў наступных дысцыплінах:

амерыканскія студыі

бізнес

эканоміка

  журналістыка і СМІ

кампутарныя дысцыпліны

крымінальнае права

мэнеджмент аховы навакольнага асяроддзя

метадалогія адукацыі

міжнародныя стасункі

  паліталогія

  сельская гаспадарка

сацыялогія Усе ўдзельнікі будуць

на працягу году наведваць акадэмічныя заняткі

займацца добраахвотнай працай не менш як 20 гадзін на карысць таго места, у
якім будуць жыць

стажыравацца на працягу другога семестру

Студэнты-першакурснікі будуць жыць у амерыканскіх семях, больш сталыя у
студэнцкіх інтэрнатах. Праграма фінансуе ўсе выдаткі студэнтаў, звязаныя з
падарожжам, пражываннем і харчаваннем, аплатай за навучанне, набыццем
падручнікаў.Студэнтам прадастаўляецца таксама штомесячная стыпендыяі абмежаваная
медычная страхоўка.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па наступных кантактах: Кіевскае
прадстаўніцтва IREX 01004, Кіев, вул. Велыка Васыльківска, 14-19 Тел. (044) 537
06 04 Факс (044) 537 06 04 Элетронная пошта fsau@kyiv.irex.org


adidas