PRodvizhenie-2020: Праграма для актывістаў некамерцыйных арганізацый і адукатараў, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці

Рэгіён:
18.09.2020
PRodvizhenie-2020: Праграма для актывістаў некамерцыйных арганізацый і адукатараў, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці

Хочаце зрабіць сваю арганізацыю альбо ініцыятыву больш уплывовай і заўважнай у публічнай прасторы?

Навучыцца асновам сувязяў з грамадскасцю (PR) і майстэрству правядзення трэнінгаў?

Заяўляйцеся да ўдзелу ў праграме PRodvizhenie-2020!

З чаго складаецца праграма:

Школа PR і медыякампетэнцый

Тут вы атрымаеце асновы ведаў па сувязях з грамадскасцю (PR), пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі. Для ўдзелу ў кожным з трэнінгаў у межах Школы на конкурснай аснове будуць адабраныя па 25 чалавек.Дзе?

Мінск, 25-27  верасня  2020 г.

Гомель, 9-11 кастычніка 2020 г.

Як запісацца на ўдзел у праграме?

Да ўдзелу ў праграме найперш запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Мінскай і Гомельскай абласцей.

Заяўкі з іншых рэгіёнаў таксама вітаюцца!

Запоўніце да 20 верасня форму заяўкі і дачакайцеся адказу ад арганізатараў!

Ментарская падтрымка

Тут вы атрымаеце якасную падтрымку па распрацоўцы сваіх PR-матэрыялаў і медыякампаній ад дасведчаных спецыялістаў, якія маюць за сваімі плячыма багаты досвед “раскруткі” уласных арганізацый, а таксама працы ў межах праграм аўтарытэтных беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый.

Калі? Верасень-снежань, 2020 г.

Школа плюралізма

Трэнінг для трэнераў, пра які вы марылі!

Тут вы засвоіце асновы трэнерскага майстэрства: навучыцеся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі.

Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека). Для ўдзелу ў трэнінгу на конкурснай аснове будуць  адабраныя 20 чалавек.

Дзе? Мінск, 15-18 кастрычніка  2020 г.

Як запісацца на ўдзел у праграме?

Да ўдзелу ў праграме найперш запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Мінскай і Гомельскай абласцей.

Заяўкі з іншых рэгіёнаў таксама вітаюцца!

Запоўніце да 25  верасня форму заяўкі і дачакайцеся адказу ад арганізатараў!

Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства PRodvizhenie-2020

Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці, умацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.

Да ўдзелу ў Форуме будуць запрошаныя актыўныя ўдзельнікі праекта, а таксама прадстаўнікі іншых беларускіх і нямецкіх НГА.

Мінск,  21-22 лістапада, 2020 г.

Даты усіх  мерапрыемстваў могуць быць перасунуты на больш позні тэрмін.

Трэнеры і эксперты праграмы

PRodvizhenie-2020: Праграма для актывістаў некамерцыйных арганізацый і адукатараў, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці
Вітаўт Руднік

Медыяэксперт, старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

Спецыялізуецца на адукацыйных праграмах у галіне медыя і журналістыкі, а таксама навучання дарослых.

Заснавальнік гарадзенскай “Школы сучаснай журналістыкі”.

У якасці трэнера, эксперта, кіраўніка праектаў з 1997 г. працаваў у межах праграм такіх арганізацый, як BBC Media Action (Вялікабрытанія), Deutsche Welle Akademie (Германія), Media Akademie (Нідэрланды), АБСЕ, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, DVV International (Украіна), “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і многіх інш.
Трэнер Школы Плюралізма 2018, 2019

PRodvizhenie-2020: Праграма для актывістаў некамерцыйных арганізацый і адукатараў, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці
Лана Руднік

Экспертка ў сферы PR і метадалогіі навучання, дырэктарка ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Спецыялізуецца на адукацыйных праграмах у сферы навучання дарослых, арганізацыйнага развіцця, эфектыўных камунікацый.

Кіраўніца гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, дырэктарка Школы медыяменеджмента, а таксама Школы сацыяльнага прадпрыймальніцтва GoodImpact у Гродне. Трэнерка Школы Плюралізма 2018, 2019

У якасці трэнеркі, эксперткі, ментаркі працавала для такіх арганізацый, як Deutsche Welle Akademie (Германія), DVV International (Украіна), Міжнародная арганізацыя па міграцыі, “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і многіх інш.

PRodvizhenie-2020: Праграма для актывістаў некамерцыйных арганізацый і адукатараў, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці
Дзяніс Васількоў

Медыяэксперт

Малады і актыўны трэнер з добрым досведам працы ў грамадскім сектары і ў медыя, выпускнік Школы медыяменеджмента.

Спецыялізуецца на навучанні ў сферы smm, стрымінга і падкасцінга.

У якасці трэнера і эксперта працаваў ў Беларусі, Арменіі, Расіі, Узбекістане.

Праграму PRodvizhenie-2020 сумесна рэалізуюць:

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)

 Спажывецкі кааператыў «Майстэрня  сацыяльных інавацый»

Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»

Моладзевая грамадская арганізацыя NSNL (Next stop – new life)

Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).

«PRodvizhenie-2020: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

http://edustudio.by/naviny/prodvizhenie-2020-pragrama-dlya-aktyivistau-nekamercyiynyih-arganizacyiy-i-adukatarau-yakiya-klapocyacca-pra-papulyaryizacyiyu-svayoy-dzeynasci/