Пры падтрымцы ЕС у Навагрудскім раёне пачалі працу тры новыя «зялёныя» праекты

Рэгіён:
16.07.2018
Пры падтрымцы ЕС у Навагрудскім раёне пачалі працу тры новыя «зялёныя» праекты

12 ліпеня ў Навагрудку і Навагрудскім раёне прайшлі ўрачыстыя адкрыцці пілотных праектаў, рэалізаваных пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Наваградскім раённым выканаўчым камітэтам.

Гости открытия.jpg

 

У вёсцы Грабнікі ў рамках праекта «Зялёная эканоміка ў Беларусі» запушчана ў эксплуатацыю ветраэлектрастанцыя (магутнасць 2,5 МВт, вышыня вежы 100 метраў, даўжыня лопасцяў 50 метраў, дыяметр ротара 100 метраў).  
 

проект ветряк 2.jpg

Каардынацыю дадзенага праекта ажыццяўляла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

У цырымоніях адкрыцця ўзялі ўдзел Андрэа Віктарын, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, Пасол; Міхаіл Малашанка, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці; Анатоль Маркевіч, старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.

Маркевич.jpg

На адкрыцці ветраэлектрастанцый спадарыня Андрэа Віктарын адзначыла: «Мне прыемна, што гэтая ветраная турбіна будзе належаць навучальнаму цэнтру Міністэрства прыроды і прыносіць фінансавую карысць. Гэта дазволіць цэнтру паставіць сваю дзейнасць на камерцыйную аснову і распрацаваць дадатковыя навучальныя праграмы, адначасова даючы магчымасці для падрыхтоўкі і навучання будучым спецыялістам».  

цеоремония ветряк.jpg

У рамках праекта «Развіццё АКЭ ў Навагрудскім раёне – Дарожная карта экалагічна чыстай тэрыторыі» пачалі працу адразу два пілотныя праекты. 

У Навагрудскім аграрным каледжы адкрыў дзверы вучэбна-кансультацыйны цэнтр па аднаўляльных крыніцах энергіі.    
 

viber image.jpg

Сумесныя затраты Еўрапейскага саюза і Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта на рэалізацыю праекта склалі 40 тыс. еўра. Спецыяльнае імітацыйнае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне дазваляюць больш наглядна і эфектыўна праводзіць кансультацыі для жыхароў раёна па тэме эканоміі электрычнай і цеплавой энергіі, гарачай і халоднай вады.

УОЦ Новогрудок.jpg

Цэнтральная раённая бальніца Навагрудка атрымала новую сістэму гарачага водазабеспячэння, якая выкарыстоўвае энергію сонца.

система Новогрудок.jpg

Будаўніцтва фінансуецца Еўрапейскім саюзам і Навагрудскім райвыканкамам у памеры 240 тыс. еўра. Усталявана 40 цеплавых калектараў магутнасцю 117,6 кВт, дзве цеплавыя помпы магутнасцю 18 кВт кожная і дапаможнае абсталяванне, што гарантуе кругласутачнае і круглагадовае забеспячэнне гарачай вадой радзільнае аддзяленне бальніцы.

система горячего водоснабжения _Больница1.jpg

Пілотны праект забяспечвае раённую бальніцу ўласнай крыніцай цеплавой энергіі (для гарачага водазабеспячэння). Эканомія бюджэтных сродкаў у месяц складзе каля 7 тыс. еўра.

http://euprojects.by/blr/news/three-new-green-projects-were-launched-in-navahrudak-district-with-the-eu-support/