Ратушу пакуль не ліквідуюць

Рэгіён:
22.05.2003

22.05.2003 на першым паседжанні суда па ліквідацыі
ГАГА Ратуша Гродзенскі абласны суд пастанавіў прыпыніць справу.

Суддзя
Аляксандр Калеснік задаволіў хадайніцтва Ратушы і прыпыніў справу паводле арт.
160 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса РБ. Справа была прыпыненая да ўступлення
ў законную сілу рашэння суда Ленінскага раёна Гродна па скарзе старшыні Ратушы
Аляксандра Мілінкевіча. Разгляд скаргі кіраўніка арганізацыі на пастанову
Адміністрацыі Ленінскага раёна, на падставе якой распачалася ліквідацыя
арганізацыі, прызначаны на 27 мая.

Далейшы разгляд справы па ліквідацыі
арганiзацыі зараз цалкам будзе залежаць ад рашэння суда Ленінскага раёна,  лічыць адвакат Мінскай калегіі адвакатаў Павал Сапелка, які абараняе Ратушу у
судзе.

Паведамляе HRONDANEWS

Nike