Рэгiянальная грантавая праграма Нідэрляндаў па линii NFRP-MATRA

Рэгіён:
19.12.2020
Рэгiянальная грантавая праграма Нідэрляндаў па линii NFRP-MATRA

Каралеўства Нідэрлянды абвясьціла конкурс праектных прапановаў для рэгіянальнага супрацоўніцтва ў краінах Усходняга партнэрства ў межах праграмы NFRP-MATRA.

Мэтай гэтай пілотнай праграмы зьяўляецца вывучэньне і падтрымка магчымасьцяў транспамежнага супрацоўніцтва АГС у рэгіёне Усходняга партнэрства дзеля дэмакратызацыі, добрага кіраваньня і ўмацаваньня вяршэнства закона.

Падтрымка памерам да 80 тысячаў эўра можа быць аказаная праектам з працягласьцю да 12 месяцаў. Праекты мусяць мець рэгіянальнае вымярэньне: заяўкі павінны падавацца кансорцыюмамі ня меньш за дзьве арганізацыі зь ня меньш чым двух краінаў УП. Асаблівая перавага будзе нададзеная праектам, у якіх удзельнічае Беларусь. Прымаюцца заяўкі як ад зарэгістраваных арганізацыяў, так і ад незарэгістраваных ініцыятываў.

Дэдлайн: 31 студзеня 2021, 23:59 (CET).

(З рассылкi belngo.info)