Сабраліся мамы i дзецi...

Рэгіён:
08.11.2007

№ 212 (26077), 06.11.2007 Гомельскае абласное аддзяленне
Беларускага дзiцячага фонду арганiзавала  злёт "Будзь маiм бацькам", у якім
прынялі ўдзел мамы і дзеці прыёмных і апякунскіх сем'яў.

Што i казаць, карыснае гэта было мерапрыемства хоць бы ўжо па той прычыне,
што каля 70 матуль з усiх раёнаў вобласцi, абяднаных адной мэтай (выхаванне
прыёмных дзяцей), змаглi пазнаёмiцца i падзялiцца сваiмi думкамi i меркаваннямi.

А яшчэ перад iмi выступiлi з кансультацыямi, адказамi на пытаннi спецыялiсты
ўпраўлення адукацыi, юрысты, медыкi.

На злёце прысутнiчалi i 150 дзяцей. Яны
з дапамогай сваiх прыёмных матуль у сябе дома падрыхтавалi так званыя салодкiя
сталы i прывезлi гэтыя гасцiнцы ў Гомель. Частавалiся ўсе. Пасля канцэрта, якi
далi хлопчыкi i дзяўчаткi. I вершы тут былi, i танцы, i песнi. У гонар
самых-самых дарагiх i любiмых матуль...

Nike Jordan Melo Shoes