Сацыяльная гульня - цікавы спосаб атрымаць новы досвед

Рэгіён:
23.02.2021
Сацыяльная гульня - цікавы спосаб атрымаць новы досвед

3 сакавіка Цэнтр “Жывая Бібліятэка” у межах Тыдня нулявой дыскрымінаціі (Zero Discrimination Week)  запрашае вас прыняць удзел у сацыяльнай гульні “Іншы погляд”.

Сацыяльная гульня - цікавы спосаб атрымаць новы досвед!

Сэнс гульні вельмі просты: кожны ўдзельнік/удзельніца атрымлівае пэўную сацыяльную ролю, а потым павінен/павінна згодна з ёй прымаць рашэнні ці адказваць на пытанні мадэратараў ужо з улікам “новай” ролі.

“Іншы погляд” дасць магчымасць падумаць і разабрацца не толькі з пытаннямі новай ролі, але і засяродзіцца на сваіх думках, на тым, чым мы кіруемся ў паўсядзённым жыцці. Гульня дапаможа перагледзець свае погляды і стэрэатыпы, якімі абкружаныя многія сацыяльнаыя групы.

Калі: 3 сакавіка (серада), 18:30-21:00

Месца: паведамім пасля рэгістрацыі

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы.

Канец рэгістрацыі — 2 сакавіка а 23:59.

Больш інфармацыі пра Сацыяльную гульню “Іншы погляд” вы можаце знайсці тут. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да нас у
ВК,
FB,
Instagram,
Telegram або пісаць на скрыню human.library.belarus@gmail.com

Больш на сайце: https://humanlibrary.by/event/zerodiscriminationweek-2021/