“Школа сучаснай журналістыкі”: пагружэнне ў прафесію працягваецца паспяхова

Рэгіён:
21.01.2020
“Школа сучаснай журналістыкі”: пагружэнне ў прафесію працягваецца паспяхова

Каля двух дзесяткаў гарадзенцаў працягваюць знаёміцца з асновамі журналістыкі. Гэта ўжо 21 набор Школы, заснаванай на базе ГА “Цэнтр “Трэці сектар” яшчэ ў 1997 годзе.У снежні сёлетнія навучэнцы  Школы знаёміліся паміж сабой і з арганізатарамі, дыскутавалі пра ролю сучасных медыя, практыкаваліся ў напісанні першых сваіх тэкстаў, наведалі рэдакцыю Hrodna.Life.

У студзені курсанты засвойвалі майстэрства рэпартажу, а таксама сторытэлінгу. Заняткі для іх праводзілі дасведчаныя журналісты і рэдактары з Hrodna.Lifebelsat і tut.by.

Заняткі для студэнтаў Школы журналістыкі вядзе галоўны рэдактар Hrodna.Life Аляксей Шота

Пазнаёміцца з першымі публікацыямі навучэнцаў сёлетняга набору Школы можна на старонцы hrodnalife.tilda.ws.

Школу сучаснай журналістыкі сёлета сумесна ладзяць ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, а таксама ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

http://3sektar.by/news/shkola-suchasnay-zhurnalistyiki-pagruzhenne-u-prafesiyu-pratsyagvaetstsa-paspyahova.html