Што думаюць беларусы? Далучайцеся да анлайн-дыскусіі Цэнтра новых ідэй 21 мая

Рэгіён:
19.05.2020
Што думаюць беларусы? Далучайцеся да анлайн-дыскусіі Цэнтра новых ідэй 21 мая

Што беларусы думаюць пра каранавірус, дзеянні ўладаў і сваю будучыню?  

Пагутарым пра гэта 21 мая разам з сацыёлагам даследчага цэнтра ІПМ Дар’яй Урбан ды кіраўніком даследчых праектаў сацыялагічнай кампаніі Satio Філіпам Біканавым. Пачатак - у 15:30.

Мерапрыемства адбудзецца ў праграме Zoom. 

Зарэгістравацца на дыскусію: https://bit.ly/2xJ6gag 

Падчас анлайн-дыскусіі Філіп раскажа пра стаўленне беларусаў да каранавіруса, рэакцыю на дзеянні ўладаў, а таксама чаканні ад будучыні. Разам з Дар’яй паспрабуем разабрацца, якія каштоўнасці фармуюць беларускі светапогляд і чаму мы так лёгка вядземся на тэорыі змоваў і канспіралогію.

Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілін: першыя 25 хвілін будуць прысвечаныя выступам экспертаў, а наступныя 20 хвілін застануцца на пытанні ад аўдыторыі.

З павагай,
Каманда Цэнтра новых ідэй
www.newbelarus.vision