SLOVAKAID: мікрагранты ад славацкай амбасады для беларускіх арганізацыяў

Рэгіён:
16.05.2020
SLOVAKAID: мікрагранты ад славацкай амбасады для беларускіх арганізацыяў

Амбасада Славаччыны ў Беларусі абвесьціла чарговы конкурс мікрагрантаў памерам да 10 000 эўра (агулам у межах праектаў сёлетняй праграмы Амбасада плянуе разьмеркаваць 40 000 эўра). Да падачы праектаў запрашаюцца зарэгістраваныя НКА і мясцовыя органы ўлады. Праекты працягласьцю ад 6 да 12 месяцаў мусяць быць рэалізаваныя ў адной з наступных сфэраў: адукацыя; ахова здароўя; эфэктыўнае кіраваньне і грамадзянская супольнасьць; бясьпека прадуктаў харчаваньня і сельская гаспадарка; інфраструктура і рацыянальнае выкарыстаньне прыродных рэсурсаў; разьвіцьцё бізнэс-асяродзьдзя. Прапановы мусяць адпавядаць Стратэгіі Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне разьвіцьця на 2019-2023 гады.

Апошні тэрмін падачы заявак: 19 чэрвеня, 16.00. Падрабязнасьці пра ўмовы конкурсу, формы і каналы падачы аплікацыяў – тут.

(з рассылкi belngo.info)