Справа Ратушы адцягваецца

Рэгіён:
28.05.2003

     27.05.2003 ў
судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся разгляд скаргі старшыні Ратушы на
пастанову Адміністрацыйнай камісіі гэтага ж раёна, якая стала падставай для
пачатку ліквідацыі арганізацыі. Судовае паседжанне па скарзе па просьбе
адказчыка было перанесенае.

     Аб перанясенні судовага
паседжання хадайнічала сакратарка Адміністрацыйнай камісіі. У пісьмовым
хадайніцтве, якое яна перадала ў суд, сакратарка тлумачыць, што не можа
прысутнічаць на паседжанні з-за сурёзнай хваробы сына. Яе сын захварэў на
серозны менінгіт, выбух якога знаходзіцца зараз у Гродна ў самым разгары.
Кіраўнік Ратушы Аляксандр Мілінкевіч патрабуе адмяніць рашэнне
адміністрацыйнай камісіі ад 9 красавіка бягучага года аб налажэнні на яго штрафа
за захаванне рызографа без ліцэнзіі на паліграфічную дзейнасць. Спадар
Мілінкевіч падкрэслівае, што пастанова зяўляецца незаконнай і неабектыўнай,
паколькі прымалася без яго прысутнасці. Перанос разгляда скаргі старшыні
Ратушы адцягвае судовы працэс па ліквідацыі арганізацыі. Нагадаем, што на
першым паседжанні Гродзенскага абласнога суда, у якім разглядаецца справа па
ліквідацыі, суддзя пастанавіў адкласці суд да таго часу пакуль не ўступіць у
законную сілу рашэнне Ленінскага суда.

Паведамляе
HRODNANEWS

Air Jordan 4 IV Retro 30TH