Студэнты адновяць побыт гарадзенскага гета з дапамогай digital media

Рэгіён:
15.10.2020
Студэнты адновяць побыт гарадзенскага гета з дапамогай digital media

Студэнты гарадзенскіх універсітэтаў віртуальна рэканструююць габрэйскі квартал часоў ІІ Сусветнай вайны ў рамках міжнароднага адукацыйнага дыджытал-праекта “ВЫМЯРАЮЧЫ ГЕТА: ГРОДНА-ЧАРНАЎЦЫ-КІШЫНЁЎ”.

9-11 кастрычніка ў Гродна прайшоў першы воркшоп для сямі студэнтаў гродзенскіх ВНУ. Удзельнікі вывучалі феномен культуры памяці, матэрыялы пра гісторыю гета.

Пра палітыку пакаянная ў сённяшняй Германіі студэнтам расказаў дырэктар цэнтра габрэйска-хрысціянскага дыялогу “Shomer International” Яўген Калодзін. Рэдактары папулярнага гарадскога партала Hrodna.Life Аляксей Шота і Ірына Новік падзяліліся вопытам, як з дапамогай інструментаў digital media і сторытэлінгу зрабіць захапляльную гісторыю. У трэці дзень семінара вядомы гісторык Аляксандр Радзюк правёў экскурсію па месцах, прысвечаным габрэйскай супольнасці горада.

Паралельна з гродзенскімі студэнтамі такія ж групы сабраліся ва ўкраінскіх Чарнаўцах і малдоўскім Кішынёве. У гэтых гарадах у часы ІІ Сусветнай вайны таксама існавалі габрэйскія гета. Першапачаткова планавалася, што ўдзельнікі з трох краін прыедуць у Чарнаўцы, аднак з-за эпідэміі каранавіруса семінары правялі анлайн.

Вынікі праекта да канца года прадставяць на адмыслова створанай платформе ў выглядзе мапаў, відэа і аўдыя, архіва дакументаў, а таксама ў навучальных установах.

“ВЫМЯРАЮЧЫ ГЕТА: ГРОДНА-ЧАРНАЎЦЫ-КІШЫНЁЎ” - праект рэалізуюць Інстытут нямецкай культуры і гісторыі Паўднёва-Усходняй Еўропы ўніверсітэта Людвіга Максіміліяна г. Мюнхен, Музей гісторыі і культуры габрэяў Букавіны (Чарнаўцы), Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча, Дзяржаўны ўніверсітэта Малдовы (Кішынёў) і ГА «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў «Трэці Сектар» (Гродна) пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі ў рамках Праграма «Развіцё супрацоўніцтва з грамадзянскімі супольнасцямі ў краінах Усходняга партнёрства і ў Расіі» #CivilSocietyCooperation.

З павагай,
Хрысціна Марчук,
ГА "Цэнтр "Трэці Сектар"
(8029 7843221)