Студэнты-юрысты дапамагаюць сацыяльна неабароненым

Рэгіён:
28.11.2003

27 лістапада па адрасу г.Гродна, вул.Замкавая, 20 пачала
працаваць Грамадская прыёмная №2. Грамадская прыёмная — гэта форма працы
выкладчыкаў, адвакатаў і студэнтаў-юрыстаў, дзе бясплатныя кансультацыі
студэнты-юрысты даюць толькі і выключна пры ўдзеле кваліфікаваных выкладчыкаў
юрыдычнага факультэта, якія маюць ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць.

Грамадская прыёмная №2 створана ў межах навучальнага працэса
студэнтаў-юрыстаў 4-5 курсаў юрыдычнага факультэта, згодна з палажэннем аб
Публічным цэнтры прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці зацверджаным рашэннем
Гродзенскага аблвыканкама ад 30.11.2001, плана дзейнасці грамадскага клуба
Стары горад.

Мэтамі Грамадскай прыёмнай зяўляюцца аказанне
студэнтамі-юрыстамі старэйшых курсаў пры ўдзеле адвакатаў бясплатнай прававой
дапамогі сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва г.Гродна і навучанне
студэнтаў-юрыстаў праз практычны досвед.

Грамадская прыёмная гэта не грамадскае абяднанне, не новая
юрыдычная кансультацыя, гэта частка практычнай падрыхтоўкі прафесійных юрыстаў,
якія прыцягваюцца да вырашэння сацыяльна важных праблем г.Гродна. Грамадская
прыёмная стварае ўмовы для роўнага і справядлівага доступу ўсіх грамадзян не
залежна ад сацыяльнага і фінансавага палажэння да кваліфікаванай прававой
дапамогі з боку юрыста.

Дзве асноўныя задачы стаяць перад Грамадскай прыёмнай, — гаворыць Ігар Кузьмініч, загадчык Інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі.
Па-першае: дапоўніць акадэмічную сістэму прававой падрыхтоўкі юрыстаў для таго,
каб акрамя юрыстаў-тэарэтыкаў юрыдычныя факультэты пачалі рыхтаваць
спецыялістаў-практыкаў, што будзе значна эканоміць дзяржаўныя грошы. Па-другое,
сфармаваць сацыяльна-актыўных спецыялістаў права, для якіх асноўнай задачай
зяўляецца праца на карысць грамадства, праца ў мэтах дапамогі, ў тым ліку,
простым людзям, якія маюць права на кваліфікаваную юрыдычную дапамогу, нават
калі не здольны за яе плаціць.

Першая Грамадская прыёмная Інавацыйнага цэнтра юрыдычнай
адукацыі пачала сваю працу вясной 2003 года. За час дзейнасці прыёмнай
кваліфікаваную бясплатную дапамогу па пытаннях грамадзянскага, шлюбна-сямейнага,
спадчыннага, жыллёвага, працоўнага права атрымалі пенсіянеры, інваліды,
адзінокія маці і іншыя ктэгорыі малазабяспечаных г.Гродна. Адкрыццё Грамадскай
прыёмнай №2 азначае пашырэнне магчымасцей аказаць дапамогу тым простым людзям,
якія яе патрабуюць.

Грамадская прыёмная №2 была адкрыта сумеснымі намаганнямі
Інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі юрыдычнага факультэта установы адукацыі
Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы і Публічнага цэнтра прававой
інфармацыі дзяржаўнай установы культуры Гродзенская абласная навуковая
бібліятэка імя Карскага.

Прыёмы малазабяспечаных адбываюцца па наступных адрасах:

  • Грамадская прыёмна №1: г.Гродна, вул.Пушкіна 39-9 па панядзелках і серадах
    з 16.00 да 18.00.
  • Грамадская прыёмная №2:г.Гродна, вул.Замкавая, 20 па аўторках і чацвяргах
    з 16.00 да 18.00
Nike Zoom Assersion EP