Стыпендыі выкладчыкам і дасьледчыкам

Рэгіён:
27.10.2006

Праграма Сацыяльныя трансфармацыі ў памежжы (Беларусь, Украіна,
Малдова)
абвяшчае спабор на атрыманьне індывідуальных стыпендый.

Спабор мае на мэце прадастаўленьне навуковай, метадычнай, інфармацыйнай
падтрымкі ў вывучэньні сацыяльных трансфармацый у кантэксьце Памежжа
дасьледчыкамі і выкладчыкамі з Беларусі, Украіны, Малдовы. Сярод накірункаў
досьледаў разгляд палітычных, сацыяльных, культурных, эканамічных фенаменаў з
кропкі позірку супярэчлівых ўздзеяньняў, вызначаных спецыфікай Памежжа
Цэнтральна-Усходняй Эўропы.

Да ўдзелу запрашаюцца дасьледчыкі і выкладчыкі
ВНУ, суіскальнікі, аспіранты, а таксама кандыдаты навук (дактары навук не маюць
права на ўдзел у спаборы). Працоўная мова руская.

Пераможцы
спабору:

- атрымліваюць стыпендыі на правядзеньне навуковых
досьледаў на працягу 10 месяцаў (на працоўным месцы),

-  удзельнічаюць у
арыетацыйнай сэсіі,

- працуюць з кансультантам,

- атрымліваюць
доступ да бібліятэчных электронных рэсурсаў праграмы,

- удзельнічаюць у
метадалагічных дасьледніцкіх семінарах і міжнародных канферэнцыях
праграмы,

- бяруць удзел ў спаборы на публікацыю манаграфіі па тэме
досьледу.

Пачатак цыклу стажыровак студзень 2007 года.

Апошні
тэрмін падачы заяўкі 15 лістапада.

Падрабязную інфармацыю пра спабор, тэмы досьледаў, а таксама форму заяўкі
можна атрымаць па электроннай адрэсе case@ehu-international.org

З рассылкі ГА "Цэнтр "Трэці
сектар"

nike zoom kd easter images funny quotes birthday