Стыпендыя DAAD на вывучэнне дзяржаўнай палітыкі і эфектыўнага кіравання ў Германіі

Рэгіён:
06.06.2018

Праграма DAAD створана для павышэння кваліфікацыі будучых лідараў у палітыцы, юрыспрудэнцыі, эканоміцы і адміністраванні паводле прынцыпаў эфектыўнага кіравання і для падрыхтоўкі лідараў да прафесійнай жыцця. Выпускнікі праграм бакалаўрыяту маюць магчымасць атрымаць дыплом магістра ў дысцыплінах, якія маюць важнае стаўленне да сацыяльнага, палітычнага і эканамічнага развіцця сваёй краіны. Заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня 2018.

Веды і вопыт, атрыманыя ў Германіі дапамогуць стыпендыятам зрабіць унёсак у развіццё дэмакратычнай эканамічнай і сацыяльнай сістэм, мэта якіх - пераадоленне сацыяльных адрозненняў.

Арганізатары прапануюць:

  • моўныя курсы на працягу 6 месяцаў з красавіка 2019 па верасень 2019. Моўныя курсы абавязковыя і для тых студэнтаў, якія будуць вучыцца на англійскай мове;
  • штомесячная дапамога - 850€;
  • поўную аплату кошту навучання;
  • медыцынскую страхоўку;
  • аплата транспартных выдаткаў, даследчых расходаў, прадастаўляецца субсідыя на арэнду жылля, дапамога на ўтрыманне мужа/жонкі, дзяцей.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць выпускнікі ВНУ (неабходна мець дыплом бакалаўра) у галіне сацыяльных, палітычных, юрыдычных, эканамічных, адміністрацыйных навук з Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Паўднёвай Азіі, Паўднёва-Усходняй Азіі, краін Блізкага Ўсходу і Украіны;
  • прымаюцца заяўкі ад кваліфікаваных выпускнікоў праграм бакалаўрыяту, якія маюць жаданне прыняць актыўны ўдзел у сацыяльным і эканамічным развіцці сваёй роднай краіны;
  • падаваць заяўкі могуць як выпускнікі без вопыту работы, так і прафесіяналы, якія знаходзяцца ў сярэдзіне сваёй кар'еры.

Заяўка падаецца анлайн. Неабходныя дакументы:

  • матывацыйны ліст;
  • CV;
  • копіі дыпломаў;
  • копіі транскрыптаў з ацэнкамі;
  • сертыфікат, які пацвярджае ўзровень валодання мовай (ангельскай альбо нямецкім);
  • 2 рэкамендацыйных лісты.

Крыніца: daad.de

https://by.odb-office.eu/anonsy_/stypendyya-daad-na-vyvuchenne-dzyarzhaunay-palityki-i-efektyunaga-kiravannya-u-germanii