Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю інфармацыйны агляд № 6 (154) 08/02 — 14/02/05

Рэгіён:
16.02.2005

Шаноўнае спадарства градзкаактыўныя асобы, сябры грамадзкіх аб'яднаньняў і ініцыятыў Магілёўшчыны выдаўцы інфармацыйнага агляду Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю маюць гонар прапанаваць вам далучыцца да нашае працы. Ахвочыя дапоўніць агляд сваімі паведамленьнямі лістуйце на адрас і тэлефануйце на 80222226319, альбо 80296255785.

Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю

інфармацыйны агляд № 6 (154)0814/02/05


У аглядзе навіны з Магілёва, Бабруйску, Крычава, Бялыніч, Круглага

агляд рэгіянальных медыяў і інтэрнэту


МАГIЛЁЎ

Паштовая скрынка

Моладзевая ініцыятыва Вока абвясьціла кампанію па беларусізацыі айчыных
тэлевізійных каналаў. У сваім прэсрэлізе ініцыятары выказваюць занепакой
сёньняшнім станам выкарыстаньня ў электронных сродках масавай інфармацый краіны
беларускае мовы і прапануюць зьдзейсьніць шэраг захадаў дзеля данясеньня да
кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі свайго занепакою.

Ахвочым далучыцца да акцыі раім наведаць старонку ў інтэрнэце з адрасамhttp://www.voka.tk

*************

Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Цэнтральны асяродак павышэньня кваліфікацыі настаўнікаў у Варшаве абвясьцілі аб правядзеньні рэспубліканскага конкурсу Што я ведаю пра Эўропу. Ахвочыя ўзяць удзел у конкурсе павінны да 15 лютага 2005 году заявіць аб сваіх намерах па тэлефоне 80296788436, альбо даслаць паведамленьне на адрасeuropa2005@op.pl.

NGOs

Возможность участия учителей сельских школ в деятельности Белорусской днепровской речной сети (БДРС) обсуждалось на семинаре "Вместе на благо Днепра и Беларуси". Организаторами, Могилевским областным институтом повышения квалификации, общественным объединением "ЭНДО" и Могилевским городским отделением общественного объединения «Ахова птушак Беларусі», были приглашены учителя школ малых населенных пунктов Могилевской области.

В атмосфере дискуссии было принято решение о создании в Могилевском регионе сети школьных экологических лабораторий, деятельность которых будет осуществляться в рамках Могилевского регионального отделения БДРС. Кроме того, были спланированы совместные действия на ближайшую перспективу. Целью работы на этот период является создание в школах лабораторий и выявление объектов, неблагоприятно сказывающихся на состоянии окружающей среды.

Участники семинара, заинтересованные в работе в этом направлении, получили методические материалы и первую версию экологической электронной библиотеки.

Андрей Пахоменко, endo@tut.by

*************

Актывісты клюбу Чароўны ўспамін Дзень усіх закаханых адзначылі імпрэзай Яшчэ раз пра каханьне, на якую запрасілі паэта Леаніда ДранькоМайсюка, паэта і барда Эдуарда Акуліна, драматурга Алеся Пашкевіча і рэдактара часопіса Дзеяслоў Барыса Пятровіча.

Дзень усіх закаханых госьці Чароўнага ўспаміну правялі ў Магілёве. Тутака яны мелі сустрэчы з вучнямі абласнога ліцэю і студэнтамі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова.

 

Агляд магілёўскіх медыяў і інтэрнэту

Падрыхтаваў Андрэй Белагубаў

NGOs

Плянаваньне супольнай дзейнасьці СацыялДэмакратычнага Моладзевага Альянсу БСДМ Маладая Грамада і ГА Маладыя СацыялДэмакраты было ў цэнтры увагі на сэмінары для сяброў названых арганізацыяў. Арганізатары кажуць, сэмінар беспрэцэдэнтны, бо мерапрыемствы такога кшталту яшчэ ніколі не праводзіліся нашымі арганізацыямі на мясцовым узроўні. У сваім камэнтарыі каардынатар клюбу Машэка БСДМ Маладая Грамада Ігар Барысава зазначыў, што сэмінар быў неабходны, дзеля канкрэтызацыі нашых сумесных дзеяньняў, распрацоўкі доўгатэрміновага і кароткатэрміновага плянаў і падыходаў да іх рэалізацыі, аналізу сытуацыю, у якой апынуліся сацыялдэмакратычныя арганізацыі Магілёва. Цяпер нам засталося толькі падсумаваць вынікі і разьмеркаваць абавязкі па выкананьні нашага пляну. Працы шмат, але ёсьць акрэсьленыя мэты, якіх мы плянуе дасягнуць у бліжэйшай будучыні,  падсумаваў сп. Барысаў.

Паводле http://www.belmsd.org/

Асяродзьдзе

У Магілёве адбылася сустрэча прадпрымальнікаў горада, якія бралі ўдзел у страйку 10 лютага, з прадстаўнікамі гарадзкіх дзяржаўных службаў і ведамстваў.

Больш за 200 чалавек прыйшлі, каб паслухаць адказы чыноўнікаў на свае патрабаваньні, галоўнае зь якіх  адмяніць спагнаньне падатку на даданую вартасьць (ПДВ) паводле краіны прызначэньня. Начальнік упраўленьня прадпрымальніцтва камітэту эканомікі аблвыканкаму Віктар Красоўскі, у чарговы раз паўтарыў, што мясцовая вэртыкаль ня можа задаволіць галоўнае патрабаваньне прыватнікаў. Гэтае пытаньне вырашаюць рэспубліканскія органы ўлады. А мы робім на ўзроўні мясцовай улады ўсё, каб нашае прадпрымальніцтва разьвівалася — зазначыў сп.Красоўскі.

У ходзе гаворкі бакі дамовіліся з уладамі напісаць сумесны ліст ва ўрад з просьбай скасаваць 18% падатку ПДВ.

Паводле www.svаboda.org

*************

Департамент продовольственных ресурсов Москвы намерен создать интеграционные объединения в Могилевской области, сообщил в Могилеве журналистам министр правительства Москвы, руководитель Департамента продовольственных ресурсов города Александр Бабурин. Он отметил, что "решение о создании интеграционных объединений в Белоруссии, было принято, прежде всего, потому, что москвичи высоко оценивают хорошие вкусовые качества традиционных белорусских продуктов". "В состав делегации включены многие руководители перерабатывающих предприятий столицы, коммерческих структур, которые с предприятиями Могилевской области создадут совместные производства и при помощи инвестиций решат конкретные задачи по увеличению объемов производства сельскохозяйственной продукции на местах". "В созданные интеграционные объединения будут направлены инвестиции, придут современная техника и современные технологические процессы",  подчеркнул А.Бабурин. "Мы хотим перейти от системы обеспечения продовольственной безопасности Москвы, основанной на запасах, к системе постоянного подвоза продовольствия, гарантированного качества и регулируемой цены, за счет более эффективного производства продукции на местах",  сказал А.Бабурин.

http://www.region.mogilev.by/

БАБРУЙСК

Надзея Лісоўская

pishy@tut.by

NGOs

Новую старшыню абрала Бабруйская арганізацыя Беларускага Саюза жанчын. Ёй стала галоўны спецыяліст аддзела па ідэалогіі адміністрацыі Ленінскага раёна Ксенія Лапцева.

Асяродзьдзе

Каля 70 будынкаў, у тым ліку дзве школы, тры дзіцячыя садкі і дзве адміністрацыйныя пабудовы, засталіся у мінулую суботу без ацяплення на сем гадзін ў выніку пашкоджання магістральнай трубы. Як прызнала кіраўніцтва ЖКГ, аварыя адбылася праз не якаснай зваркі стыкаў трубы. Да таго ж, пасля рамонту трубы ўлетку былі праведзены толькі гідраўлічныя выпрабаванні, а тэмпературныя не.

*************

На мінулым тыдні ў былым ваенным гарадку Кісялевічы быў размаляваны чорным фламастарам помнік Герою Савецкага Саюза Саламону Гарэліку. Помнік усталяваны на вуліцы, якая з нядаўняга часу носіць імя Гарэліка.

*************

У суботу 5 лютага ў пасёлку Туголіца прайшоў злёт перадавікоў народнай гаспадаркі Бабруйскага раёна.

Намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Шкрадюзюк абвясціў, што раён заняў першае месца ў вобласці. Праўда, як ён потым удакладніў, папершае, сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва менш за 25 тысяч чалавек, падругое, два першых вырашана было не прысуджаць.

Да нядаўняга часу лічылася, што ў раёне пражывае 26,7 тыс. жыхароў. У брашуры "Бабруйскі раён. Даведачнаінфармацыйны матэрыял" , выдадзенай райвыканкамам у 2002 годзе, заяўлена менавіта такая колькасць сельскага насельніцтва.

*************

На пашыранай калегіі ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў вобласці была жорстка крытыкавалі дзяржаўную газету "Бабруйскае жыццё" за страту 100 падпісчыкаў. Намеснік старшыні аблвыканкаму Анатоль Глаз у якасці прыклада журналісцкай працы прадэманстраваў прысутным недзяржаўную газету "Вячэрні Бабруйск". Яго абурыў той факт, што інтэрв'ю з кіраўнікамі ўладных структураў і прадпрыемстваў рэгулярна з'яўляюцца ў недзяржаўнай прэсе, а газета гарвыканкама іх ігнаруе.

КРЫЧАЎ

Андрэй Пархоменка

kontaktcentr@tut.by

Асяродзьдзе

Сяргей Марозаў, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэту запатрабаваў ад намеснікаў па ідэалогіі дарэктараў крычаўскіх прадпрыемстваў скласці спісы на работнікаў, якія распаўсюджваюць або чытаюць незарэгістраваную газету Вольны горад. Гэтыя спісы на працягу месяца неабходна падаць у райвыканкам.

Якія канкрэтныя захады будуць ужытыя выканаўчай уладай супраць чытачоў Вольнага горада і колькі крычаўцаў патрапяць у спісы ідэолагаў, пакуль невядома.

*************

У Крычаўскім раённым краязнаўчым музеі пачаў працаваць незвычайны магазінсалон. Тут на продаж выстаўлены работы настаўнікаў і выхаванцаў з дзіцячай мастацкай школы, дзіцячай народнай студыі Свісцёлка і народнай студыі выяўленчага мастацтва.

Тым часам, Крычаўскае лясніцтва распачало экспартныя адгрузкі мясцовай асіны ў Латвійскую Рэспубліку. Там крычаўская драўніна выкарыстоўваецца для вытворчасці запалак. На чарзе і бяроза, якую ў Латвіі плануецца выкарыстоўваць для вырабу фанеры.

*************

Каля двух гадзін намеснік начальніка Дэпартамента харчавання расійскай сталіцы Віктар Альховік у суправаджэнні мясцовага і абласнога кіраўніцтва знаёміўся з вытворчасцю ААТ Крычаўскі мясакамбінат.

Афіцыйна мэты візіту маскоўскага госця не агучваліся, але тое як рыхтаваліся крычаўскія ўлады да сустрэчы сведчыла пра іх асаблівую зацікаўленасць у яе прадуктыўнасці. І ёсць з чаго. Некалі, заможнае прадпрыемства цяпер знаходзіцца сярод крычаўскіх прамысловых банкрутаў.

Паводле неафіцыйных звестак, у ходзе перамоваў дасягнутае пагадненне аб фінансавых укладаннях у вытворчасць былога флагмана перапрацоўчай прадукцыі ўсходу Магілёўшчыны.

БЯЛЫНІЧЫ

Базыль Ліцьвіновіч

kosmas@tut.by

NGOs

Лаўрэатам творчага конкурсу Гарадская ластаўка  птушка 2004 года, абвешчанага рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем Ахова птушак Беларусі, стала васьмікласніца СШ №1 Бялынічаў Тацяна Канавалёнак. Яна даслала на конкурс казку Чаму берагавыя ластаўкі гняздуюцца ў норах, вясковыя  на драўляных, а гарадскія  на мураваных пабудовах.

Чацвёра вучняў гэтай жа школы адзначаны Лістамі падзякі ад кіраўніцтва грамадскага аб'яднання Ахова птушак Беларусі. А яшчэ з прапановы Ахова птушак Беларусі вучні СШ №1 Бялынічаў стварылі ў школе аматарскі клуб Крылаты дазор і тут жа прынялі рашэнне ўзяць актыўны удзел у чарговым творчым конкурсе, прысвечаным гэтым разам барадатай кугаўцы  абвешчанай птушкай 2005 года.

Асяродзьдзе

З ініцыятывы кіраўніцтва бялыніцкага маладзёжнага мнагапрофільнага цэнтра прайшла сустрэча сёлетніх выпускнікоў ВНУ з выпускнікамі СШ №1 і СШ №2 мястэчка.

Будучыя спецыялісты, размеркаваныя на працу ў раён, пагаварылі аб праблемах свайго працаўладкавання, наладжвання быту ды расказалі адзінаццацікласнікам пра свае альмаматэр.

Удзел у гэтай сустрэчы прынялі і прадстаўнікі райвыканкама.

*************

У аўторак у Бялынічах пройдзе традыцыйная рэгіянальная сустрэча воінаў  афганцаў суседніх раёнаў: Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага.

Чакаецца, што ў ёй прыме удзел Уладзімір Канаплёў, які заклаў гэту традыцыю, і шэраг высокапастаўленых асобаў з Мінску.

А ў пярэдадзень таксама з удзелам Канаплёва ў цэнтры культуры пройдзе прэзентацыя кнігі настаўніка гісторыі мясцовага сельскагаспадарчага ПТВ  217 Анатоля Марозава Святло бялыніцкай зямлі, да выдання якой спрычыніўся спікер парламенту

КРУГЛАЕ

Зінаіда Мілешчанка

krugloe53@mail.ru

Депутат Зинаида Милещенко обсудила с директором ОАО "Круглянский льнозавод" проблемы предприятия, чтобы при запланированной встрече с председателем Могилёвского облисполкома Борисом Батуро донести до его ведома, хотя б наиболее актуальные. Директор посоветовал депутату перед поездкой, написав письмо на имя Батуро, обсудить его ещё и с председателем райисполкома Гоборовым, так как только от этих двух людей зависит, будут ли услышаны просьбы и пожелания трудового коллектива данного предприятия.

*************

В Круглом состоялась встреча местных предпринимателей с отделом налогообложения доходов физических лиц по Круглянскому району, где предпринимателям объяснили, какие налоги они должны будут платить, согласно Соглашению между РБ и Российской федерацией. Несмотря на некоторые смелые высказывания некоторых предпринимателей, собрание прошло спокойно. Люди, которые не только не "сидят на шее" у государства, но и платят налог в бюджет, видимо уже заранее смирились, что некоторым придётся закрыть своё дело и пополнить "армию безработных". Но в одном сошлись все: добавленный налог больно "ударит" по карману простых покупателей.

*************

Согласно опубликованным в местной газете "Сельскае жыццё" статистическим данным в Круглянском районе насчитывается 144 сельских населённых пункта, в которых проживает 9955 человек. Перестали существовать три деревни. 29 деревень имеют численность менее 10 человек, 21  до двадцати, 26  до тридцати и 17  до пятидесяти человек. Самые многочисленные деревни, а их всего четыре, где проживает более 400 человек. В то же время деревня "постарела". На селе проживает в основном население, средний возраст которого старше 50 лет.

Агляд заснаваны арганізацыяміудзельніцам і Магілёўскай інфармацыйнай сеткі ў ліпені 2001г.

Адказны за нумар Андрэй Белагубаў

asmoh@mail.ru

Адказнасьць за дакладнасьць зьмешчанай у аглядзе інфармацыі нясуць аўтары паведамленьняў

Air Jordan XX9 High