У Гародні працавала Школа журналістыкі рашэнняў

Рэгіён:
21.12.2020
У Гародні працавала Школа журналістыкі рашэнняў

На працягу некалькіх тыдняў навучэнцы Школы атрымлівалі практычныя веды ад экспертаў з Беларусі, Літвы і Швецыі.

Разам з магістрам інстытута журналістыкі са Стакгольму Лесяй Руднік курсанты даведваліся пра журналістыку рашэнняў і яе асаблівасці:

– Філасофія жанру: пазітыў, здабыча, дастаўка інфармацыі і грамадскі сэрвіс, – распавядае Леся, – выбірай праблемы, шукай рашэнне, прыцягвай экспертаў, улічвай кантэкст і дэталі.

Анлайн занятак з Лесяй працягнула афлайн праца ў групе, дзе ўдзельнікі стараліся зразумець асаблівасці жанру, шукалі тэмы.

Вынікам актыўнай працы стаў шэраг матэрыялаў на розную тэматыку, якія ужо рыхтуюцца да друку. 

Падчас заняткаў рэдактар навінавага парталу “Что происходит” (Каунас, Літва) Брыгіта Сабаляўскайтэ прэзентавала пачынаючым журналістам працу сваёй рэдакцыі, распавяла, як за восем год старонка ў FB пераўтварылася ў паўнавартаснае медыя з больш чым 230 тысячамі падпісантаў. Размаўлялі пра давер да журналістаў і працу з блогерамі, асвятленне палітычных працэсаў у Беларусі.

– Калі казаць пра сітуацыю ў Беларусі, вам трэба больш гаварыць аб праблемах. Мы – бліжэйшыя вашы суседзі, а здаецца, што вы жывяце на Марсе. У пачатку лета шакавальныя навіны з Беларусі былі ў топах, але паступова іх выціснулі іншыя: выбары ў парламент, каранавірус  кажа Брыгіта. 

Брыгіта Сабаляўскайтэ прапанавала курсантам школы прайсці практыку на партале і пісаць пра падзеі ў Горадні, Беларусі.

Асобны акцэнт на занятках быў зроблены на працу з так званымі фейкньюс. Да прыкладу, у Літве штучны інтэлект правёў аналіз “Беларуская тэма ў расейскіх медыя” і выявіў, што з 2396 артыкулаў, апублікаваных са жніўня па лістапад, звыш за 1400 дэзынфармуюць чытачоў.

“Уважліва глядзім, каму належыць выданне. Калі гэта пракрамлёўскі орган, тады можна сумнявацца ў пэўнасці, і правяраць далей” адзначае аглядальнік Дэльфі Вайдас Сальджунас.   

Рэдактар ​​рускай версіі Дэльфі Алег Ерафееў упэўнены, што прапаганда зараз ідзе праз розум, эмоцыі і пачуцці, фейкньюс абавязаны выклікаць рэакцыю. Напрыклад, нядаўняя навіна пра тое, што Ціханоўскай мэр падарыў дом у цэнтры Вільні, і, вядома, ва ўсіх ўзнікае пытанне, на што яна жыве.

– Першае, што мы зрабілі, адправіліся ў гэты дом, – кажа Вайдас. – Сапраўды, ён знаходзіцца ў цэнтры, але ўсё вельмі далёка ад раскошы. Там неабходна рабіць вялікі рамонт, і яго не падарылі асабіста, а толькі збіраюцца здаць у арэнду беларускай арганізацыі. Адзін з прыкмет маніпуляцый – прапаноўваць частку праўды. І ў дадзеным выпадку – гэта толькі частка праўды, але навіна зрэзаніравала. Яшчэ цяжэй дакладна ведаць, што зараз адбываецца ў вашай краіне, таму мы ўвесь час на сувязі з беларускімі калегамі. 

Школа журналістыкі рашэнняў і медыяпісьменнасці працавала ў межах праграмы Школы сучаснай журналістыкі, якая дзейнічае ў Гродна з 1997 года. 

Арганізатарамі Школы з’яўляюцца ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і грамадскае аб’яднанне” Цэнтр “Трэці сектар”. 

За 22 гады існавання Школы яе выпускнікамі сталі каля 500 чалавек.

http://3sektar.by/news/u-garodni-pracavala-shkola-zhurnalistyki-rashjennjau.html