У Гродна пачаўся праект “Вымяраючы гета: Гродна-Чарнаўцы-Кішынёў”

Рэгіён:
13.10.2020
У Гродна пачаўся праект “Вымяраючы гета: Гродна-Чарнаўцы-Кішынёў”

9-11 кастрычніка стартаваў міжнародны адукацыйны дыджытал-праект «Вымяраючы гета”. У Гродна праект рэалізуе “Цэнтр “Трэці Сектар”.

У першы дзень семінара студэнты гарадзенскіх ВНУ пад кіраўніцтвам вядомага гісторыка Алеся Радзюка будуць вывучаць сацыяльны феномен калектыўнай памяці і памяць пра Халакост у Гродна.

У суботу сярод іншага адбудзецца лабараторыя майстрэйства, якую правядуць рэдактары папулярнага гарадскога партала Hrodna.Life Ірына Новік і Аляксей Шота.

Удзельнікі даведаюцца, як рабіць гісторыі з дапамогай сучасных digital-інструментаў. Пасля ў малых групах студэнты пачнуць працу над уласнымі праектамі, прысвечанымі жыццю і побыту ў гарадзенскім гета. 

Вынікі да канца года прадставяць на адмыслова створанай платформе ў выглядзе мапаў, відэа і аўдыя, архіва дакументаў, а таксама ў навучальных установах горада.

Цікава, што ў гэтыя самыя дні такія ж групы студэнтаў збяруцца ва ўкраінскіх Чарнаўцах і малдоўскім Кішынёве. У гэтых гарадах з 1941 да 1945 года таксама існавалі габрэйскія гета.

Першапачаткова планавалася, што ўдзельнікі з трох краін прыедуць у Чарнаўцы, аднак праз каранавірус семінары пройдуць анлайн: абменьвацца досведам і ідэямі студэнты будуць у Google Meetings.

Праект рэалізуюць Інстытут нямецкай культуры і гісторыі Паўднёва-Усходняй Еўропы ўніверсітэта Людвіга Максіміліяна г. Мюнхен, Музей гісторыі і культуры габрэяў Букавіны (Чарнаўцы), Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча, Дзяржаўны ўніверсітэта Малдовы (Кішынёў) і ГА «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў «Трэці Сектар» (Гродна) пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі ў рамках Праграма «Развіцё супрацоўніцтва з грамадзянскімі супольнасцямі ў краінах Усходняга партнёрства і ў Расіі» #CivilSocietyCooperation.

http://3sektar.by/news/u-grodna-pachausja-praekt-vymjarajuchy-geta-grodna-charnaucy-kishynjou.html