У Менск прыбыў кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі

Рэгіён:
04.04.2008

www.nn.by .
02.04.2008. 2 красавіка ў Менск прыбыў павераны ў справах Эўракамісіі ў Беларусі
Жан-Эрык Хольцапфэль.

Паводле кіраўніка менскага офісу ТАСІС Яніса Айзсалніекса, бліжэйшымі днямі
спадар Хольцапфель будзе займацца вырашэньнем тэхнічных пытаньняў.

Нагадаем, яшчэ ў 2005 годзе Эўракамісія зрабіла запыт аб адкрыцьці свайго
прадстаўніцтва ў Менску. Пагадненьне зь беларускім урадам аб адкрыцьці
прадстаўніцтва Эўракамісіі было падпісана 7 сакавіка 2008 года ў Брусэлі. Яго
кіраўніком прызначаны спадар Хольцапфэль.

Раней спадар Хольцапфэль сказаў, што функцыі прадстаўніцтва ў Менску ня
будуць адрозьнівацца ад функцый аналягічных місій у 118
краінах.

Jordan sneakers