У Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі Міхася Райчонка

Рэгіён:
25.04.2003

У ВІЦЕБСКУ АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ МІХАСЯ РАЙЧОНКА

23 красавіка ў Літаратурным музэі адбылася прэзэнтацыя падтрыманага Фондам
Льва Сапегі выданьня, кнігі літаратурных твораў ураджэнца Германавічаў, сына і
руплівага памочніка Ады Элеўны Райчонак ва ўшанаваньні памяці і творчасьці Язэпа
Драздовіча, стваральніка Германавіцкай карціннай галерэі Міхася Райчонка. У
кнізе, названай Як сын твой родны, сабраныя вершы і проза памерлага ў
25-гадовым узросьце аўтара, з уступным артыкулам Вінцэся Мудрова і Словам аб
сыне Ады Элеўны Райчонак.