Валанцёрства ў Турцыі 2020-2021: заяўляйцеся!

Рэгіён:
14.07.2020
Валанцёрства ў Турцыі 2020-2021: заяўляйцеся!

Засумавалі па падарожжах і цікавых справах? Можам гэта выправіць! Запрашаем на валанцёрскую праграму ў Турцыі. Усе выдаткі, уключаючы транспарт, жыллё, харчаванне, страхоўку, кампенсуе European Solidarity Corps. Нават кішэнныя грошы дадуць.

Мы шукаем валанцёра, які зможа ўжо ў жніўні паляцець у Турцыю ў горад Сівас, каб правесці там цэлы год.

Валанцёр будзе дапамагаць мясцовай арганізацыі Sivas Gelişim Gençlik Derneği, якая займаецца праектамі ў сферы адукацыі, экалогіі правоў чалавека, і імкнецца зрабіць свет крыху лепш.

Валанцёр будзе:

– дапамагаць у арганізацыі ў падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў (заняткі, майстар-класы, канцэрты і інш.);

– дапамагаць весці сац. сеткі арганізацыі (fb, instagram, дапамагаць ствараць кантэнт для сайта);

– весці свой блог пра валанцёрства;

– даваць урокі базавай ангельскай мовы дзецям малодшых класаў;

– прадстаўляць Беларусь і расказваць пра яе культуру школьнікам старэйшых класаў;

– вывучаць турэцкую мову (курсы прадастаўляе арганізацыя).

Што чакаем ад валанцёра:
– Быць актыўным, ініцыятыўным і таварыскім.
– Ведаць ангельскую на добрым узроўні В1 + (быць здольным разумець і размаўляць на большасць тэм).
– Жаданне вучыцца і дзяліцца ведамі з іншымі.

Вось і ўсе патрабаванні. Цікава?

Калі табе ад 18 да 30 – тады запаўняй да 25 ліпеня форму заяўкі і, магчыма, менавіта ты правядзеш насычаны год у Турцыі!

Калі хочаш даведацца больш, чытай дадатковую інфармацыю ад нашых турэцкіх партнёраў.

На любыя пытанні адкажам, калі вы накіруеце іх на пошту 3sektaryia@gmail.com

http://3sektar.by/news/d0-b2-d0-b0-d0-bb-d0-b0-d0-bd-d1-86-d1-91-d1-80-d1-81-d1-82-d0-b2-d0-b0-d1-9e-d1-82-d1-83-d1-80-d1-86-d1-8b-d1-96-2020-2021-d0-b7-d0-b0-d1-8f-d1-9e-d0-bb-d1-8f-d0-b9-d1-86-d0-b5-d1-81-d1-8f.html