Віртуальны ўніверсітэт Залатога Веку запрашае на чарговыя онлайн лекцыі

Рэгіён:
02.03.2021
Віртуальны ўніверсітэт Залатога Веку запрашае на чарговыя онлайн лекцыі

Заняткі ўніверсітэту распачаліся 18 лютага. Удзел у іх узяло ўжо больш за 100 чалавек з розных гарадоў краіны.

Ужо адбыліся адкрытыя лекцыі, прысвечаныя прафілактыцы дэменцыі і эмацыйнага выгарання, гісторыі цывілізацый, дакументальнаму кіно, вывучэнню рэлігіі.

https://youtu.be/c6IlA5tLmpo

Глядзіце, якія заняткі Віртуальнага ўніверсітэту адбудуцца ў сакавіку:

1 сакавіка, 15:00-16:30, лекцыя “Адметнасці Мінска і яго ваколіц”, Святлана Машчанка, Беларусь. Запісацца

3 сакавіка, 18:00-19:30, першы занятак курсу па гісторыі Беларусі “Кастусь Каліноўскі: жыццё, смерць, неўміручасць, спадчына”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца

4 сакавіка, 18:00-19:30 лекцыя “Мы і дзікая прырода”, Інэса Балоціна, Беларусь. Запісацца

6 сакавіка, 11:00-12:30 лекцыя “Запаведная справа ў Беларусі”, Інэса Балоціна, Беларусь. Запісацца

10 сакавіка, 18:00-19:30, другі занятак курса па гісторыі Беларусі
“Бальшавіцкія рэпрэсіі і барацьба з іншадумцамі: пекла 1917 ды 1970-х.”, Аляксей Кайрыс , Беларусь. Запісацца

11 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Арганічная гаспадарка і экалагічнае земляробства”, Вольга Шчаглінская, Беларусь

12 сакавіка, 11:00-12:30, першы занятак курсу “Краіны Скандынавіі і Паўночнай Еўропы”, Галіна Пайкіна, Беларусь

13 сакавіка, 13:00-14:30, першы занятак курсу “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь

15 сакавіка, 15:00-16:30, лекцыя “Рэабілітацыя і аднаўленне прамовы пасля інсульту”, Іна Кулей, Беларусь

17 сакавіка, 18:00-19:30, трэці занятак курса па гісторыі Беларусі “Праект «Беларусізацыя» ў БССР: прычыны стварэння, згортвання і паследствы.”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца

18 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Вывучаем сусветнае мастацтва “(тэма ўзгадняецца), Вольга Стужынская, Бельгія

19 сакавіка, 11:00-12:30, другі занятак курсу “Краіны Скандынавіі і Паўночнай Еўропы”, Галіна Пайкіна, Беларусь

20 сакавіка, 11:00-12:30, лекцыя “Трэніроўка памяці”, Алена Яшчанка, Ізраіль

24 сакавіка, 18:00-19:30, чацвёрты занятак курсу па гісторыі Беларусі “Беларуская мова: яе карані і лес у беларускай гісторыі.”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца

25 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Правілы дэгустацыі мёду”, Вольга Гаўрылік, Беларусь

26 сакавіка, 11:00-12:30, трэці занятак курсу “Краіны Скандынавіі і Паўночнай Еўропы”, Галіна Пайкіна, Беларусь

27 сакавіка, 13:00-14:30, другі занятак курсу “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь

31 сакавіка, 18:00-19:30, пяты занятак курса па гісторыі Беларусі
“Праваслаўе і каталіцызм: гісторыя самых буяных канфесій на беларускіх землях за апошнюю тысячу год”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца

Звяртаем ўвагу, што расклад будзе дапаўняцца і можа змяняцца.

Сачыце за анонсамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках! Там жа будуць размяшчацца формы заявак на кожную лекцыю / кожны курс.

Старонка ўніверсітэта ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/online.uzv.by

Віртуальны універсітэт заснаваны ў 2020г. членамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

У кастрычніку 2020г. Віртуальны Універсітэт Залатога Узросту быў названы адной з лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама Расіі.

http://3sektar.by/news/virtualny-universitjet-zalatoga-veku-zaprashae-na-chargovyja-onlajn-lekcyi.html