“Вістан” calling! Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты

Рэгіён:
10.12.2019
“Вістан” calling! Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты

У сярэдзіне кастрычніка “Віцебск для мяне” супольна з заводам “Вістан”,  адміністрацыяй Чыгуначнага раёна Віцебска, аддзелам архітэктуры і аддзелам культуры гарвыканкама аб’явілі конкурс на стварэнне эскіза для самай вялікай сцяны ў краіны.

Мы прапанавалі стварыць эскіз для сцяны завода “Вістан”, што выходзіць проста на Дзвіну. Тэматыка мурала – “Мой горад – мой гонар”.

За паўтары месяцы мы атрымалі 7 працаў не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Расіі. 5 снежня адбылося папярэдняе паседжанне журы, і было прынята рашэнне працягнуць конкурс да 20 студзеня. Мы дужа спадзяемся, што гэты дадатковы час дасць магчымасць мастакам рэалізаваць свой патэнцыял і парадаваць нас насамрэч крутымі ідэямі.

Каротка нагадаем правілы.

Адзінае абмежаванне на ўдзел – быць поўнагадовым, а прафесія / месца жыхарства / адукацыя неістотныя. Думаеш, што не асіліш такую сцяну адзін? Мы чакаем і калектыўныя працы!

Сваю працу можна аднесці да дзвюх намінацый: “графіці” і “роспіс”.

А як падаць працу?

Эскізы ў папяровым выглядзе (фармат А4) чакаюць у адміністрацыі Чыгуначнага раёна (вул. Касманаўтаў, 3а, каб. 31, 37) і ў электронным фармаце на пошты: ideolog16@vitebsk.by ці vitebsk4me@gmail.com (добра, калі гэта будзе малюнак у jpeg / tif / png з 300 dpiі вышэй).

Да эскізу трэба далучыць апісанне / канцэпт працы ў выглядзе файла MicrosoftWord. У тэксце не забудзься пазначыць свае кантактныя дадзеныя, імя аўтара і намінацыю, у якую падаешся.

Тут (https://drive.google.com/file/d/1Mc_Rs94tNl627iMibg-uG3QADY5c4tSy/view) можна азнаёміцца з Палажэннэм аб конкурсе.

Больш фота сценкі — па спасылцы (https://drive.google.com/drive/u/3/folders/1OKprK4JQsIKdgLN1X_J_NfFGSLwK5Oug).