«Выйдзі на сувязь з прыродай!» У беларускіх птушак з’явіліся нумары тэлефонаў

Рэгіён:
24.05.2020
«Выйдзі на сувязь з прыродай!» У беларускіх птушак з’явіліся нумары тэлефонаў

Беларусь стала першай краінай у свеце, дзе ў птушак з’явіліся персанальныя нумары тэлефонаў. Пазваніўшы па іх, можна “пагаманіць” з 10 відамі птушак і паслухаць іх спеў. Завесці птушкам “сімкі” мы змаглі дзякуючы кампаніі А1, а саму ідэю для нас распрацавала ініцыятыва “Крэатон”.

Першыя ўласныя нумары з’явіліся ў вялікага голубамалінаўкішчыгласалаўягілячорнага драздаберасцянкісіняй сініцыкрапіўнікашэрай кугакаўкі. Гэта самыя распаўсюджаныя ў Беларусі і самыя пазнавальныя птушкі, якіх можна пабачыць у парках, а часам і наўпрост з акна сваёй кватэры. Многія раней чулі гэтыя галасы, але не ўсе ведалі, каму яны належаць.

Перад тым, як пачуць голас птушкі па тэлефоне, вас павітаюць «птушыныя сакратары». 

Імі выступілі акцёры Купалаўскага тэатра Раман Падаляка і Крысціна Дробыш.

Праект “Выйдзі на сувязь з прыродай” працягвае актыўнасці А1 у сферы экалогіі. Мы лічым вельмі важнымі экасвядомасць і беражлівае стаўленне да прыроды. А званкі птушкам даносяць гэты мэсэдж да беларусаў усіх узростаў у цікавай і захапляльнай форме. Таму мы з радасцю адгукнуліся на прапанову АПБ«, — расказвае кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў.

Праект “Выйдзі на сувязь з прыродай” з’явіўся дзякуючы ініцыятыве Крэатон. Яна аб’ядноўвае крэатараў, дызайнераў, менеджараў і стратэгаў, каб дапамагчы сацыяльным ініцыятывам заявіць пра сябе ў грамадстве. АПБ была кліентам чацвёртага Крэатона, на якім каманда крэатыўнага лідара Алега Давыдчыка прапанавала навучыць беларусаў адрозніваць птушак па іх галасах.

Як кажа шчыгел? Як спявае малінаўка? Каб пачуць адказ, цяпер дастаткова патэлефанаваць па адным з нумароў:

  • +375445006611 Чорны дрозд
  • +375445006612 Усходні салавей
  • +375445006613 Вялікі голуб
  • +375445006614 Гіль
  • +375445006615 Сіняя сініца
  • +375445006616 Чорнагаловы шчыгел
  • +375445006617 Малінаўка
  • +375445006618 Берасцянка
  • +375445006619 Крапіўнік
  • +375445006610 Шэрая кугакаўка

Заставайся на сувязі з дзікай прыродай!

https://ptushki.org/news/689311.html