Як прайшло найбуйнейшае свята энергаэфектыўнасці ў Полацку?

Рэгіён:
26.06.2018

Шосты раз у Полацку праходзяць Дні энергіі. Больш за 300 палачан далучыліся да мерапрыемстваў у гэтым годзе. Чым запомніліся Дні энергіі - 2018?

У межах Дзён энергіі ў гэтым годзе адбыліся 13 анлайн ды афлайн мерапрыемстваў. Юным палачанам расказалі ды паказалі, як працуе Полацкая ГЭС, школьныя каманды адправіліся ў “зялёны круіз” ды 21 прыз знайшоў сваіх пераможцаў падчас Энергаэфектыўнай віктарыны і Энергічнага анлайн-квізу ды ня толькі.

Глядзіце, як прайшлі Дні энергіі - 2018 у Полацку, у нашай справаздачы: http://publicity.tilda.ws

Цяперашнія Дні энергіі прайшлі напярэдадні Фестывалю святла. Ён пройдзе з 31 жніўня па 2 верасня. Падчас фестывалю на вуліцах Полацку з’явяцца светлавыя інсталяцыі, а таксама пройдуць начныя экскурсіі, майстар-класы, флэшмобы ды конкурсы.

Мерапрыемствы адбыліся ў межах праекту “Гарсвятло”, які фінансуецца ў межах ініцыятывы EU4Energy. Праект рэалізуюць Полацкі раённы выканаўчы камітэт ды Фонд “Інтэракцыя”.

Ініцыятыва EU4Energy накіравана на ўдасканаленне энергазабеспячэння, бяспекі і доступу, а таксама папулярызацыі ідэй энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў краінах Усходняга партнёрства. Гэта дасягаецца шляхам фінансавання праектаў і праграм, якія спрыяюць рэфармаванню энергетычнага рынку для скарачэння залежнасці ад крыніц энергіі і яе спажывання на нацыянальным узроўні. У доўгатэрміновай перспектыве энергазабеспячэнне становіцца больш даступным, надзейным і празрыстым. Такім чынам, скарачаецца дэфіцыт энергарэсурсаў і памяншаецца кошт энергіі для грамадзян і прыватнага сектара. Больш падрабязна аб ініцыятыве: www.EU4Energy.eu

Дадзеная публікацыя створана пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў межах ініцыятывы EU4Energy. Змест публікацыі з’яўляецца прадметам выключнай адказнасці Мясцовага фонда садзейнічання развіццю міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва “Інтэракцыя” і ніякім чынам не можа адлюстроўваць афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага Саюза.

http://euprojects.by/blr/news/energy-days-took-place-in-polack-for-the-sixth-time/