Як стварыць лагатып?

Рэгіён:
13.06.2018
Як стварыць лагатып?

Збіраемся 17 чэрвеня, а 12.50, каб пагутарыць пра стварэнне лагатыпаў. Робім акцэнт на лагатыпы грамадскіх праектаў і ініцыятыў. Разглядзем прыклады з жыцця Лічбавай Майстэрні і Фаланстэра.

Пра лагатыпы напісана гара кніг, але крэаціўнаму і творчаму працэсу немагчыма навуцца па кнігах. Гэта магчыма толькі на практыцы.

І толькі камунікацыя паміж дзвюма бакамі (дызайнерам і замоўцай) прыводзіць да рэальнага поспеху ў стварэнні як лагатыпа, так і ўвогуле любога элемента дызайна.

Мы прабяжымся як па ключавых пунктах, якія ўтвараюць добры лагатып, так і па пытаннях камунікацыі дзвюх бакоў і разглядзем прыклады.

Для каго

Запрашаюцца дызайнеры і прадстаўнікі ініцыятыў, перад якімі стаіць задача стварэння лагатыпа, ці змена старога лога на новый.

План сустрэчы

  1. З чаго павінен складацца добры лагатып: формы, колеры, шрыфты.
  2. Працэсс ад прыдумвання да рэалізаці.
  3. Гісторыі стварэння лагатыпаў: DoikaЛічбавая МайстэрняКуток Раварыста, Мапа грамадскіх ініцыятыў, Гік-Лаўка.
  4. Кансультацыя і каментары да вашых лагатыў.

Дата: 17 чэрвеня
Пачатак: 12:50
Працягласць: 2 гадзіны
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by. Інфармацыйным пaртнер – dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Даведка:

Гік-каміт – гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.

 Зарэгістравацца на гік-каміт мітап

http://it.falanster.by/blog/2018/06/09/geek-commit-logo/