Закрываецца прадстаўніцтва Фонду Эбэрта ў Беларусі

Рэгіён:
04.04.2008

www.nn.by
Кіраўнік Рэгіянальнага прадстаўніцтва Фонду імя Фрыдрыха Эбэрта ва Ўкраіне і
Беларусі Штэфан Хробат заявіў пра пачатак працэсу закрыцьця прадстаўніцтва
ў
Менску.

Кіраўнік акрэдытаванай у Беларусі філіі прадстаўніцтва Фонду Фрыдрыха
Эбэрта Сяргей Анацка ў інтэрвію Радыё Свабода паведаміў:

«Гэта перадусім выклікана тым, што зьмяніліся ўмовы працы. У тым ліку
зьмянілася заканадаўства Беларусі, таму фонд мусіць зачыняцца. Ёсьць такі
дакумэнт, як «Палажэньне аб прадстаўніцтвах», у апошні час яно зьмянілася. То
бок калі раней трэба было, каб МЗС, Мінюст ці суд прымаў рашэньне аб закрыцьці
арганізацыі, то сёньня атрымліваецца, што адмысловага рашэньня прымаць ня трэба.
І калі тэрмін скончыўся, то прадстаўніцтва аўтаматычна лічыцца зачыненым. Таму
фонд сам змушаны пачынаць працэс закрыцьця. Былі падрыхтаваныя ўсе дакумэнты,
яны былі пададзеныя, але мы не атрымалі адказу
».

Sneaker Release Dates 2019