Запрашаем прыняць удзел у «RADA FORUM ’19»!

Рэгіён:
29.09.2019
Запрашаем прыняць удзел у «RADA FORUM ’19»!

19-20 кастрычніка пройдзе «RADA FORUM» — двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі.

Мэта: павялічыць уцягнутасць і разуменне моладдзю і ключавымі гульцамі сектара працэсаў прыняцця рашэнняў у сферы моладзевай палітыкі для паляпшэння становішча моладзі і ўзмацнення яе ўдзелу.

Удзельнікі і ўдзельніцы форума змогуць абмеркаваць бягучае становішча спраў у моладзевай палітыцы Беларусі, даведацца пра міжнародны вопыт па стварэнні і імплементацыі моладзевай палітыкі, сфармаваць павестку дня моладзевага сектара і моладзевых арганізацый на аснове дадзеных актуальных даследаванняў аб становішчы моладзі і падрыхтаваць сумесныя рэкамендацыі да дакумента “Канцэпцыя стратэгіі моладзевай палітыкі да 2030 года”.

Хто можа прыняць удзел:

  • прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый; 
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых ініцыятыў;
  • моладзевыя лідары і лідаркі, актывісты і актывісткі;
  • арганізацыі, якія працуюць з моладдзю;
  • эксперты і эксперткі, даследчыкі і даследчыцы;
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржаўных арганізацый/устаноў;
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовых органаў улад;
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы міжнародных арганізацый;
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы з медыя;
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы бізнес-супольнасці.

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы

Дэдлайн –  8 кастрычніка ўключна.

Мы паведамiм вам пра вынiкi адбору не пазней за 10 кастрычніка.

 Па ўсіх дадатковых пытаннях пiшыце на info@rada.fm

Далучайцеся да мерапрыемства ў FB.

http://rada.fm/2019/09/23/rada-forum-2019/