Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Рэгіён:
25.08.2020
Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”!

Універсітэт Залатога Веку” прапануе вялікі выбар курсаў і клубаў, якія задаволяць самыя разнастайныя інтарэсы: кампутарныя курсы  і навучанне карыстанню смартфонамі і тэлефонамі, замежныя мовы, мастацтва, гісторыя, культура, літаратура, тэатр, танцы, хор, кулінарыя, скандынаўская хада, псіхалогія, аздараўляльныя курсы і шмат чаго іншага.

Мы заснаваліся ў 2010 годзе для таго, каб зрабіць лепшым жыццё нашых пенсіянераў. За гэтыя 10 год нашымі студэнтамі стала больш за 1500 чалавек. У нас няма абмежаванняў па колькасці гадоў наведвання. Многія нашы навучэнцы застаюцца з намі з 2010 года і кожны год засвойваюць новыя веды, знаходзяць новых сяброў, становяцца больш радаснымі і здаровымі. 

Запіс студэнтаў на новы навучальны год УЗВ будзе адбывацца з 21 верасня па 2 кастрычніка з 10.00 да 16.00 па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).

Вы можаце таксама запоўніць электронную  анкету-заяўку на ўдзел у праграме УЗВ.

З 5 да 9 кастрычніка будуць арганізаваныя адкрытыя прэзентацыі “Універсітэту Залатога Веку”, у час якіх можна будзе падрабязна пазнаёміцца з навучальнай праграмай, папярэднім раскладам заняткаў курсаў і клубаў.

Навучанне ва УЗВ платнае. 

Для тых, хто мае пасведчанне выпускніка за любы з апошніх 3 навучальных гадоў УЗВ аплата складзе 60 рублёў за першы семестр (кастрычнік-снежань, 2020).

Для тых, хто не мае пасведчання выпускніка – 75 рублёў за першы семестр.

Кошты навучання за другі семестр (студзень-красавік, 2021) будуць вызначацца дадаткова. 

Дадатковую інфармацыю пра УЗВ можна атрымаць у працоўныя дні па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС) альбо па электроннай пошцеuzv.hrodna@gmail.com

Арганізатарамі праграмы «Універсітэт Залатога Веку» у Гродне з’яўляюцца прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”.

Больш інфармацыі пра нашу дзейнасць глядзіце на сайце www.uzv.by

Запрашаем! 

З намі вы зможаце рэалізаваць свае мары і інтарэсы!

http://3sektar.by/news/zaprashaem-stalyh-garadzencau-va-universitjet-zalatoga-veku.html