Заснаваная прэмія імя Вацлава Ластоўскага

Рэгіён:
18.04.2007

Таварыства беларускай школы, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў,
згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і іншыя беларускія грамадзкія
арганізацыі заснавалі прэмію імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных
выкладчыкаў ВНУ.

Заснавальнікі кажуць, што асноўнай мэтай гэтай прэміі ёсьць «пільная патрэба
ў маральнай падтрымцы беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшай школы, стымуляваньня
выкладаньня па-беларуску». Найперш гэта прэмія датычыць выкладчыкаў дысцыплінаў,
якія рэдка ва ўнівэрсытэтах чытаюцца па-беларуску.

У склад арганізацыйна-прэміяльнай рады ўвайшлі старшыня ТБШ Алесь Лозка,
старшыня ГА «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў» Сяргей Запрудскі, старшыня ЗБС
«Бацькаўшчына» Алена Макоўская, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Лявон
Баршчэўскі, юрыст Яраслаў Крывой, філёляг Віталь Алісёнак.

Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе неабходна да 15
траўня
падаць заяўку на e-mail: lastouski@gmail.com , ці на паштовую
скрынку: 220029 Мінск, а/с № 64. Форму падачы заяўкі можна знайсьці па наступным
адрасе: nastaunik.info/lastouski .

Вынікі будуць абвешчаныя 30 чэрвеня. Пераможцы атрымаюць
ганаровыя шыльды і дыплёмы падчас урачыстай цырымоніі летам 2007 года, а таксама
атрымаюць магчымасьць выданьня дапаможніка па курсе, які
выкладаюць.

Паводле nn.by


Nike React Element 55