“Жывая Бібліятэка” online 2 сакавіка 2021

Рэгіён:
22.02.2021
“Жывая Бібліятэка” online 2 сакавіка 2021

2 сакавіка Цэнтр “Жывая Бібліятэка” ладзіць мерапрыемства прымеркаванае да Дня нулявой дыскрымінацыі (Zero Discrimination Day), які ў сваю чаргу накіраваны на прыцягненне ўвагі да праблемы дыскрымінацыі ў грамадстве. Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце онлайн-гутаркі з цікавымі людзьмі, які маюць нязвыклы вопыт і прагнуць ім падзяліцца.

Фармат Жывой Бібліятэкі дае магчымасць наўпрост пагутарыць з людзьмі (Кнігамі), чый жыццёвыя каштоўнасці і зацікаўленні істотна адрозніваюцца да агульнапрынятых.

Жывая Бібліятэка – зручны фармат для шчырых гутарак!

Калі: 2 сакавіка (аўторак), 18:30 – 21:00

Дзе: Zoom

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы.

Канец рэгістрацыі — 1 сакавіка ў 23:59.

Больш падрабязна пра гісторыі нашых кніг вы можаце даведацца ў каталозе

Раніцай у дзень мерапрыемства зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail спасылку на ZOOM-канферэнцыю.

“Жывая Бібліятэка” прысвечаная Дню барацьбы з дыскрымінацыяй, які штогод ладзіцца па ўсім свеце 1 сакавіка. Першы такі Дзень прайшоў у 2014 годзе і быў ініцыяваны кіраўнікамі UNAIDS – Аб’яднанай праграмай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па ВІЧ/СНІД. На жаль, з дыскрымінацыяй сутыкаецца нашмат большая колькасць людзей, таму гэты дзень – Дзень нулявой дыскрымінацыяй – цудоўная магчымасць стаць больш адкрытымі і прыязнымі да іншых людзей.

Падрабязней пра фармат “Жывой Бібліятэкі” вы можаце знайсці на сайце. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да нас на скрыню human.library.belarus@gmail.com.

ВК,
FB,
Instagram,
Telegram

Больш на сайце: https://humanlibrary.by/event/zerodiscriminationweek-2021/