Жывая Бібліятэка шукае валанцёраў і валанцёрак у SMM, дызайн ды іншае!

Рэгіён:
30.06.2020
Жывая Бібліятэка шукае валанцёраў і валанцёрак у SMM, дызайн ды іншае!

Зараз, як ніколі, патрэбна дапамога. Шмат падзей і цікавых задач - Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” запрашае далучыцца да каманды, каб развівацца і развіваць грамадства!
Каманда Цэнтра “Жывая Бібліятэка” прасоўвае ў грамадстве прынцыпы роўнасці, інклюзіўнасці, недыскрымінацыі і талерантнасці. Ім важна, каб самыя розныя людзі маглі камунікаваць паміж сабой і голас кожнага і кожнай быў пачуты.

Падрабязней пра дзейнасць можна прачытаць на сайце humanlibrary.by у разделе «Што мы робім»

Каго шукаюць

• SMM-спецыялістаў_к для вядзенне старонак ў Facebook, Вконтакте: патрэбна валоданне беларускай мовай (ці разумнае карыстанне перакладчыкамі), досвед у SMM ці вялікае жаданне навучацца ў гэтай сферы

• PR-спецыяліст_ка: рабіць паштовыя рассылкі, камунікаваць са СМІ, займацца PR-ам падзей.

• Дызайнераў_ак: рабіць самыя розныя дызайны: афішы, мерч, паштоўкі ды іншае.

• Тых, хто любіць працаваць з тэкстамі; пісаць анонсы, складаць тэксты, вычытваць памылкі

• Перакладчыкаў_чыц;  перакладаць з і на беларускую, рускую, ангельскую мовы

Калі ты умееш рабіць нешта з гэтага і табе цікава папрацаваць з Цэнтрам “Жывая Бібліятэка” - далучайся, запоўніўшы анкету https://forms.gle/a8buHuruRRmEdAuF7

Звярні ўвагу, што некаторыя пазіціі патрабуюць выканання тэставага задання пасля запаўнення анкеты.

Апошні дзень прыёму заявак - 9 ліпеня. Не пазней за 16 ліпеня з вамі звяжуцца і распавядуць пра далейшыя крокі.

Калі засталіся нейкія пытанні, то смела запытвайся праз пошту humanlibrary.info@gmail.com

З павагай,
Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка"

Падтрымаць нашу дзейнасць можна на сайце!  
FB / ВК / Instagram / Telegram / Youtube