З’явілася інтэрактыўная мапа годнага даўгалецця. Дадавайце свае арганізацыі і праекты!

Рэгіён:
18.03.2020
З’явілася інтэрактыўная мапа годнага даўгалецця. Дадавайце свае арганізацыі і праекты!

Ужо зараз на мапе змешчаныя звесткі пра 28 арганізацый і ініцыятыў з усіх рэгіёнаў краіны, якія займаюцца паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей.

Мапа дазваляе “адфільтраваць” гэтыя арганізацыі па рэгіёнах, відах дзейнасці (абарона правоў сталых людзей, адукацыя, развіццё валанцёрства і інш.).

На старонцы мапы можна таксама дадаць інфармацыю пра сваю арганізацыю/ініцыятыву альбо пра свой праект.

Мапа была створаная сябрамі заснаванай у канцы 2018 г. кааліцыі “За годнае даўгалецце”, у склад якой сёння ўваходзіць 8 арганізацый, прадстаўнікі трох універсітэтаў трэцяга веку, а таксама некалькі экспертаў.

На працягу 2019 года сябры кааліцыі бралі актыўны ўдзел у распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце – 2030” (чатыры прадстаўнікі кааліцыі ўваходзілі ў Працоўную групу пры Міністэрстве працы, якая займалася распрацоўкай стратэгіі).

У чэрвені мінулага года кааліцыя арганізавала Акадэмію Лідэраў Залатога Веку для актывістаў самакіраванняў універсітэтаў трэцяга веку і іншых пляцовак па актывізацыі сталых людзей, а ў кастрычніку – Міжнародны Форум “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў”, удзел у якім узяло больш за 200 чалавек

Каардынатарам кааліцыі з’яўляецца старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік (coalition.aging@gmail.com).

http://3sektar.by/news/z-yavilasya-interaktyiunaya-mapa-godnaga-daugaletstsya-dadavaytse-svae-arganizatsyii-i-praektyi.html