“Славутыя дзеячы Беларусі”

Рэгіён:
12.09.2018

13 верасня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 12) адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя выставы “Славутыя дзеячы Беларусі” у рамках міжнароднай акцыі Савета Еўропы “Дні еўрапейскай спадчыны” і Года малой радзімы. Праект экспануецца ўсяго 1 дзень.

Выставачны праект рэалізаваны Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Выстава складаецца з партрэтаў выбітных беларускіх дзеячаў з калекцыі графікі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – серыі каляровых літаграфій мастакоў Ліялі і Валянціна Варэцы. Сярод іх – Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Астафій Валовіч, Канстанцін Астрожскі, Леў Сапега, Сімяон Полацкі, Паўлюк Багрым і іншыя. Выдадзены каталога выставы, у якім размешчаны тэкставыя і фотаматэрыялы.

Тэма захавання памяці аб выдатных суайчынніках з’яўляецца вельмі актуальнай. Беларусь – радзіма мноства вядомых дзяржаўных і ваенных дзеячаў, дыпламатаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры, спартсменаў, якая стварыла глебу для іх росквіту. Удзячнымі нашчадкамі праводзіцца вялікая праца па адраджэнні памяці пра  легендарных беларусах і рэалізуюцца шматлікія праграмы па рэпрэзентацыі іх спадчыны, у тым ліку праз фарміраванне тэматычных музейных калекцый і ўвекавечанне памяці гістарычных фігур сродкамі мастацва.

Кіраўнік праекта:

Сапоцька Павел Міхайлавіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (+375 29 853-75-98)

histmuseum <info@histmuseum.by>