Кіраванне зменамі: семінар-трэнінг для бізнес-кансультантаў у Мінску

Рэгіён:
12.10.2018

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) запрашае бізнес-кансультантаў на чатырохдзённы курс навучання «Кіраванне зменамі для кансультантаў» у рамках ініцыятывы EU4Business. Курс пройдзе ў сталіцы Беларусі г. Мінску ў два этапы, 2930 кастрычніка і 2930 лістапада.

Курс дасць кансультантам дакладнае ўяўленне аб падыходах і метадах кіравання зменамі ў арганізацыі кліента і разаўе навыкі ўдзельнікаў ва ўжыванні метадаў кіравання зменамі для кампаніі кліента ў рамках кансультацыйнага праекта.

Семінар-трэнінг прызначаны для кансультантаў, якія ў цяперашні час удзельнічаюць у рэалізацыі складаных праектаў, у тым ліку ў рамках праграмы ЕБРР «Кансультацыі для малога бізнесу», а таксама для вопытных кансультантаў з досведам працы ў вобласці кіраўніцкага кансалтынгу не менш за 5 гадоў (ІТ-праекты, укараненне сістэм вытворчасці, стратэгічнае кіраванне, кіраванне персаналам і г. д.). Ён не прызначаны для кансультантаў у такіх галінах, як фінансы, бухгалтарскі ўлік, аўдыт і даследаванні.

Удзельнікі вывучаць навыкі кіравання зменамі для задавальнення патрэб складаных кліентаў і рэалізацыі больш маштабных і больш складаных праектаў, што дазволіць ім: 

  • вызначыць ключавыя фактары для паспяховага кіравання зменамі
  • прымяняць адэкватныя мадэлі і тэхналогіі для правядзення змен у кампаніі кліента
  • прааналізаваць сілы, якія ўплываюць на працэс укаранення кіравання зменамі
  • ацаніць здольнасць кампаніі кліента ўносіць змены
  • вызначыць прычыны процідзеяння зменам з боку супрацоўнікаў кампаніі кліента 
  • выкарыстоўваць метады пераадолення процідзеяння зменам
  • адсочваць змены і эфектыўна іх планаваць у сваёй кампаніі

Мяркуецца, што падчас перапынку паміж гэтымі двума этапамі ўдзельнікі выканаюць комплекснае заданне ў якасці хатняй працы па сваіх праектах, якія будуць падрабязна абмяркоўвацца ў другой частцы семінара-трэнінгу.

Увесь семінар-трэнінг з'яўляецца інтэрактыўным і ўключае практычныя заданні і прыклады рэальнага кансультавання на практыцы. Вы таксама атрымаеце магчымасць сустрэцца з іншымі кансультантамі, вывучыць досвед адзін аднаго і пашырыць кола сваіх прафесійных кантактаў.

Семінар-трэнінг арганізаваны як частка праграмы Кансультацыі для малога бізнесу, фінансаванай ЕБРР у рамках ініцыятывы EU4Business. Мэтай праграмы з'яўляецца садзейнічанне эфектыўнаму кіраванню ў сектары МСП шляхам аказання тэхнічнай падтрымкі асобным прадпрыемствам, аказання ім дапамогі ў развіцці свайго бізнесу. Праграма таксама накіравана на тое, каб дазволіць суб'ектам МСП атрымаць доступ да кансультацыйных паслуг на мясцовым узроўні на аснове сумеснага нясення расходаў і нацэлена на стварэнне ўстойлівай інфраструктуры кансультацыйных паслуг у галіне прадпрымальніцкай дзейнасці, якія забяспечваюць паляпшэнне паслуг для суб'ектаў МСП у рэгіёне Усходняга партнёрства.

Дата:  29–30/10/18 і 29–30/11/18

Кантактная інфармацыя: Андрэй Пушчаенка, аналітык Групы развіцця і фінансавання МСП, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця - Тэл.: +375 17 308 39 33/308 39 31; Мабільны тэл.: +375 29 697 45 00; 

Спасылка: Старонка падзеі

Адрас: 
пр-т Газеты Праўда, 11
Мінск, Беларусь

http://eu4business.eu/be/events/kiravanne-zmenami-seminar-trening-dlya-biznes-kansultantau-u-minsku