Конкурс на правядзеньне ацэнкі праекту

Рэгіён:
26.11.2018

Міжнародная грамадзкая арганізацыя "SOS-Дзіцячыя вёскі" запрашае экспэртаў прыняць удзел у конкурсе на правядзеньне ацэнкі праекту "Паляпшэньне ўмоваў пражываньня і эканамічнай стабільнасьці сацыяльна-неабароненых сем'яў". Тэрміны правядзеньня ацэнкі: студзень-сакавік 2019. Месца: Марына Горка, Пухавіцкі раён. З дэталёвым тэхнічным заданьнем па ацэнцы праекту можна азнаёміцца тут. Зацікаўленыя асобы мусяць даслаць рэзюмэ, матывацыйны ліст і прапанову па кошце работ на расейскай і англійскай мовах на адрас: yuliya.bykouskaya@sos-by.org. Дэдлайн: 30 лістапада.

belngo.info