Майстар-кляса “Як выкарыстоўваць анлайн-інструмэнты ў камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй”

Рэгіён:
29.11.2018

6 сьнежня ў Менску пройдзе майстар-кляса, дзе экспэрткі з Эстоніі і Беларусі падзеляцца лепшымі практыкамі і анлайн-інструмэнтамі для павышэньня бачнасьці некамэрцыйных арганізацыяў ды ініцыятываў для мэтавай аўдыторыі. Падчас імпрэзы ўвага будзе нададзеная:
• анлайн-інструмэнтам: сацыяльныя сеткі, мэсэнджэры і e-mail рассылкі;
• напісаньню цікавага тэксту для артыкулаў, прэс-рэлізаў, аб'яваў і г.д.;
• падрыхтоўцы якаснай візуалізацыі: рэдагаваньне фатаграфіяў, здымка відэа (не мантаж);
• правядзеньню вэбінараў.

Удзел у імпрэзе бясплатны. Рэгістрацыя абавязковая. Дэдлайн: 2 сьнежня.

belngo.info

https://oeec.by/master-class-smm