Сэмінар-кансультацыя “Як зарэгістраваць грамадзкае аб’яднаньне, установу, фонд: выбар арганізацыйнай формы і алгарытм дзеяньняў“ ў Менску 22 сьнежня

Рэгіён:
07.12.2018

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў  запрашае на сэмінар-кансультацыю “Як зарэгістраваць грамадзкае аб’яднаньне, установу, фонд: выбар арганізацыйнай формы і алгарытм дзеяньняў“, які адбудзецца ў Менску 22 сьнежня (субота).

Падчас сэмінара будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з актуальным заканадаўствам і праваўжывальнай практыкай. Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя пра цяперашні парадак ды практыку рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі па працэдуры рэгістрацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакумэнтаў. Удзельнікі сэмінару будуць мець магчымасьць у далейшым скарыстацца кансультацыйнай дапамогай па падрыхтоўцы дакумэнтаў для дзяржаўнай рэгістрацыі НКА.

Удзельнікі сэмінару-кансультацыі атрымаюць асобнікі выданняў, што былі выпушчаныя Асамблеяй НДА супольна з Цэнтрам прававой трансфармацыі ў межах “Прававой бібліятэкі НКА“.

Арганізатары сэмінару будуць радыя вітаць на мерапрыемстве ня больш за аднаго прадстаўніка ад адной арганізацыі. У выпадку, калі колькасьць заявак будзе большая за колькасьць месцаў на семінары, перавага будзе нададзеная ўдзельнікам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасьць у тэме сэмінару.

Сэмінар-кансультацыя адбудзецца 22 сьнежня (субота) ў Менску, пачатак а 17:30, працягласьць да чатырох гадзінаў. Пра месца правядзеньня і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам сэмінара дадаткова.

Каб падаць заяўку на ўдзел у сэмінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка, якая знаходзіцца па спасылцы: https://goo.gl/SzTKaL

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у сэмінары: 19 сьнежня (серада), 15:00. Пацьверджаньне ўдзелу будзе дасланае ўдзельнікам мерапрыемства не пазьней за 21 сьнежня.

http://belngo.info/2018.seminar-kansultacyja-pra-rehistracyju.html?fbclid=IwAR0ooa4dT21rKkt0mMNrLkubCsWSxgyne7HBHl4je6HjICe3qwppOMyZiNc