Конкурс на падтрымку дзейнасці на роварную тэматыку

Рэгіён:
08.01.2019

Беларускія некамерцыйныя арганізацыі (дзяржаўныя і няўрадавыя) могуць далучыцца да буйнога міжнароднага роварнага праекту «Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь» і атрымаць падтрымку да 15 тысяч еўра (у выглядзе абсталявання, матэрыялаў, аплаты паслуг і інш.) На рэалізацыю сваёй дзейнасці, звязанай з веласіпеднай тэматыкай.

Цэнтр экалагічных рашэнняў і Мінскае роварнае таварыства запрашаюць прыняць удзел у конкурсе на выкананне дзейнасці ў рамках праекта, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Падаць заяўку на ўдзел можна да 16 студзеня 2019 года ўключна.

Мерапрыемствы, апісаныя ў заяўцы, могуць быць праведзены ў перыяд з 1 красавіка 2019 года да 31 жніўня 2019 года.

Максімальная сума фінансавання: 5000 еўра для заявак з адным відам дзейнасці, 15000 еўра для заявак з некалькімі відамі дзейнасці.

Па выніках конкурсу будуць падтрыманы наступныя віды дзейнасці:

Удасканаленне роварнай інфраструктуры на мясцовым узроўні (ўстаноўка велагаражоў, велапарковак, стацыянарных экспрэс-станцый па самастойным рамонце ровараў, добраўпарадкаванне велапераездаў і веласцежак, аснашчэнне арганізацый роварамі).

Распрацоўка роварных турыстычных маршрутаў у сельскай мясцовасці або гарадскіх раёнах (маркіроўка і ўладкаванне новых роварных турыстычных маршрутаў, акультурванне існуючых роварных турыстычных маршрутаў, друк і распаўсюджванне турыстычных карт, размяшчэнне інфармацыйных стэндаў).

Асветніцкая работа па прасоўванні бяспечнага веласіпеднага руху сярод грамадскасці (школа кіравання ровараў, выраб адукацыйных матэрыялаў, размяшчэнне сацыяльнай рэкламы).

Вынікі адбору носяць папярэдні характар, могуць быць адкарэктаваныя арганізатарамі зыходзячы з прыярытэтаў праекта і заявак, якія паступілі. Адабраныя заяўкі могуць быць прафінансаваныя цалкам альбо часткова на меркаванне арганізатараў конкурсу.

Мэта конкурсу: падтрымаць развіццё роварнай інфраструктуры і роварнага руху ў розных рэгіёнах Беларусі.

Арганізацыі-удзельніцы конкурсу абавязкова павінны быць афіцыйна зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі. Гэта могуць быць няўрадавыя некамерцыйныя арганізацыі (грамадскія аб'яднанні, спажывецкія кааператывы, спажывецкія саюзы, фонды, установы, аб'яднаннi юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў), а таксама дзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі (установы адукацыі, установы фізкультуры і спорту, дзіцячыя дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы і іншыя арганізацыі, якія займаюцца адукацыяй дзяцей і дарослых; установы культуры, бібліятэкі, сельскія/ пасялковыя саветы, гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты).

Заяўка можа быць пададзена у папяровым або электронным выглядзе. У папяровым выглядзе дакументы накіроўваюцца на адрас пр-т Машэрава, 9, оф. 317, Мінск, 220029, Рэспубліка Беларусь. Адсканаваныя дакументы ў электронным выглядзе накіроўваюцца на e-mail: bike@ecoidea.by.

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў конкурсе вы можаце азнаёміцца ў Палажэнні.

Інструкцыя да падрыхтоўкі заяўкі на конкурс даступная па спасылцы.

Форма для складання бюджэту тут.

Конкурс заявак на выкананне дзейнасці роварнай тэматыкі праходзіць у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё гарадскога веласіпеднага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ўстановай «Цэнтр экалагічных рашэнняў» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Мінскае роварнае таварыства».

Па пытаннях правядзення конкурсу можна звяртацца да каардынатара праекта «Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь» Дар'і Чумаковай па тэлефонах +375 17 243 40 70, +375 29 6928875 або па электроннай пошце chumakova@ecoidea.by.

http://euprojects.by/blr/news/competition-to-support-activities-on-a-bicycle-theme/