“Аб'ектыў_на: правы дзіцяці”

Рэгіён:
11.01.2019

Майстэрня сацыяльнага кіно запускае праект, які прапануе поўны цыкль падтрымкі кінарэжысэрам і сцэнарыстам, гатовым творча вырашыць грамадзка значную задачу. “Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці” ‑ праект, прызначаны паказаць буйным плянам праблемы, зь якімі сутыкаюцца сёньняшнія дзеці і падлеткі, у некалькіх кароткамэтражных фільмах. Прыняць удзел у праекце на яго старце могуць кінарэжысэры і аўтары сцэнароў кароткамэтражных фільмаў па тэме правоў дзіцяці. Конкурс сцэнароў абвешчаны да 13 студзеня (23:59), падаць заяўку можна праз рэгістрацыю на сайце abjektyuna.by.

belngo.info