Ездзіш на працу на ровары? Фатаграфуйся і атрымлівай за гэта падарункі

Рэгіён:
20.01.2019

У падтрымку сусветнай акцыі “На працу на ровары зімой” з 28 студзеня па 10 лютага ў Беларусі пройдзе конкурс фотаздымкаў аб зімовай яздзе па справах на ровары. Рабіце фотаздымкі па дарозе на вучобу/працу, выкладайце іх у сацыяльных сетках з хэштэгам #деловойвелосипед і назвай вашай кампаніі/навучальнай установы і атрымайце магчымасць выйграць тэрмакубак.

 У конкурсе могуць прыняць удзел велааматары, зарэгістраваныя ў сацыяльных сетках facebook, vkontakte, instagram.

Пераможцы будуць вызначаны ў 3-х намінацыях:

1. “Папулярны велік”. У намінацыі будуць узнагароджаны ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць “падабаек” пад сваёй фатаграфіяй у адной з трох сацыяльных сетак. Лайкі ў розных сацыяльных сетках не сумуюцца. Пераможцы будуць вызначаныя ў кожнай сацыяльнай сетцы асобна. (Па 5 пераможцаў).
2. “Крэатыўны люты”. У намінацыі будуць узнагароджаны ўдзельнікі, якія апублікуюць самыя крэатыўныя фатаграфіі з зімовай яздой на працу/вучобу на ровары. Пераможцы будуць вызначаныя ў кожнай сацыяльнай сетцы асобна. (Па 3 пераможцы).
3. “Зімовы велаофіс”. У намінацыі будуць узнагароджаны ўдзельнікі, якія апублікуюць фатаграфіі з найбольшай колькасцю раварыстаў-калегаў з адной арганізацыі. Пераможцы будуць вызначаныя ў кожнай сацыяльнай сетцы асобна (па 1 пераможцу). Арганізацыя-пераможца атрымае 3 тэрмакубкі.

Для ўдзелу ў любой намінацыі трэба:

1. Зрабіць фатаграфію з вашай зімовай яздой на ровары ў перыяд з 28 студзеня па 10 лютага 2019 г. (па дарозе на працу/вучобу або каля вашага офіса/навучальнай установы).
2. Апублікаваць фота ў адной з сацыяльных сетак (facebook, vkontakte, instagram).
3. Паставіць хэштэг #деловойвелосипед і #наработунавелосипедезимой.
4. Указаць назву вашай арганізацыі/установы (з дапамогай хэштэга або ў подпісы да фота, ці фота на фоне шыльды з назвай арганізацыі).

У конкурсе прымуць удзел раварысты, якія выканалі ўсе 4 ўмовы конкурсу.

Вынікі будуць абвешчаныя 15 лютага.

Конкурс арганізаваны Мінскім роварным таварыствам і Цэнтрам экалагічных рашэнняў у межах кампаніі “Дзелавы ровар” праекту “Гарадскі роварны рух у Беларусі” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

http://euprojects.by/blr/news/do-you-bike-to-work-take-a-selfie-and-win-a-prize/