Фінал сакавіцкага крэатону ў Silver Screen

Рэгіён:
10.04.2019

13-14 красавіка ў Менску пройдзе чацьвёрты крэатон – 24-гадзінны марафон, дзе крэатыўныя каманды будуць распрацоўваць ідэі для важных сацыяльных ініцыятываў. У якасьці кліентаў выступяць праект балк.ON, міжнародны фэстываль поўнакупальных фільмаў, экалягічны праект па вытворчасьці паперы з сухога трысьнягу і конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend.

Каб паслухаць фінальныя прэзэнтацыі камандаў, якія пройдуць у зале кінатэатру Silver Screen 14 красавіка з 13:00 да 16:00, неабходна зарэгістравацца, перайшоўшы па спасылцы “Стаць госьцем”.

З рассылкi belngo.info