Нямецкая стыпэндыя для студэнтаў зь Беларусі

Рэгіён:
11.04.2019

Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (GFPS) абвясьціла конкурс сярод тых, хто хацеў бы правесьці сэмэстар ў нямецкім унівэрсытэце, на свой выбар. Жадаючыя трапіць на вучобу ў зімовым сэмэстры 2019-2020 могуць падаваць заяўку да 26 красавіка. 735 эўра ў месяц складае памер стыпэндыі. Удзельнікам аплачваюць мэдычную страхоўку, сэмэстравы ўнёсак, выдаткі на дарогу ў Нямеччыну і зваротны бок. Праца над сваім уласным праектам і веданьне нямецкай мовы – адна з умоваў стыпэндыяльнай праграмы.

belngo.info