Святкаванне 10-й гадавіны Усходняга партнёрства

Рэгіён:
11.05.2019

13-14 мая Еўрапейскі саюз, Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна шэрагам мерапрыемстваў у Бруселі адзначаць 10-ю гадавіну Усходняга партнёрства. Гэтыя мерапрыемствы дазволяць адзначыць партнёрства, якое сталася ўзаемавыгадным і прынесла канкрэтныя вынікі для грамадзян.

У адзначэнне 10-й гадавіны Усходняга партнёрства Старшыня Еўрапейскага савета ДональдТуск, Старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер і Высокі прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі / Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Федэрыка Магерыніправодзяць серыю сустрэч высокага ўзроўню ў Бруселі з удзелам шасці ўсходніх краін-партнёраў, дзяржаў-членаў ЕС і зацікаўленых бакоў.

У панядзелак, 13 мая, Высокі прадстаўнік / Віцэ-прэзідэнт Федэрыка Магерыні будзе старшынстваваць на штогадовай сустрэчы міністраў замежных спраў Усходняга партнёрства з 28 дзяржавамі-членамі ЕС, шасцю усходнімі партнёрамі ЕС і ключавымі зацікаўленымі бакамі, а таксама Камісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЁханэсамХанам.

На сустрэчы будзе падведзены вынік прагрэсу, дасягнутага ў рамках амбіцыйнага плана «20 ключавых вынікаў да 2020 года». Гэты агульны парадак дня быў прыняты на апошнім саміце Усходняга партнёрства ў лістападзе 2017 года і накіраваны на тое, каб прынесці адчувальныя выгады для жыцця грамадзян ва ўсім рэгіёне шляхам працы ў накірунку больш моцнай эканомікі, больш эфектыўнага кіравання, больш моцнай узаемасувязі і больш моцнага грамадства.

Увечары 13 мая Старшыня Туск правядзе святочную вячэру для шасці кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў усходніх краін-партнёраў. На вячэры будуць прысутнічаць Старшыня Юнкер, Высокі прадстаўнік / Віцэ-прэзідэнт Магерыні і Камісар Хан, а таксама Радаслаў Сікорскі і Карл Більт, былыя міністры замежных спраў Польшчы і Швецыі, адпаведна, і ініцыятары рамак Усходняга партнёрства ў 2008 годзе.

Паралельна ў брусельскім Цэнтры выяўленчых мастацтваў Бозар адбудзецца канцэрт «Ствараючы разам». Канцэрт збярэ на адной сцэне вядомы Брусельскі джазавы аркестр і музыкантаў з шасці ўсходніх краін-партнёраў.

У аўторак 14 мая Старшыня Юнкер правядзе канферэнцыю высокага ўзроўню ў будынку Еўрапейскай камісіі. У гэтай канферэнцыі прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін-партнёраў, міністры замежных спраў дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, лідары дзелавых колаў, маладыя людзі і журналісты з 34 краін, а таксама Высокі прадстаўнік / Віцэ-прэзідэнт Федэрыка Магерыні, Камісар Хан і Камісар па гандлі Сесілія Мальмстрэм. Гэта мерапрыемства дасць магчымасць абмеркаваць развіццё партнёрства на працягу першага дзесяцігоддзя і абмяняцца думкамі аб яго будучыні з шырокім колам ключавых зацікаўленых бакоў, якія дзейнічаюць у рэгіёне або непасрэдна ўдзельнічаюць у распрацоўцы гэтай палітыкі.

Да ўвагі сродкаў масавай інфармацыі:

Журналісты з пастаяннай акрэдытацыяй ва ўстановах ЕС могуць наведваць мерапрыемствы з сапраўдным жоўтым значком для прэсы, прад'яўляючы гэты значок пры ўваходзе ў будынкі ў кожны дзень сустрэч.

Іншыя сродкі масавай інфармацыі, якія жадаюць асвятляць падзеі, могуць праз сайт Савета скласці запыт на атрыманне адзінага бэйджа «10-я гадавіна Усходняга партнёрства», які будзе сапраўдны для доступу ў памяшканні Савета 13 мая і Камісіі, будынак  Charlemagne, 14 мая: калі ласка, пракансультуйцеся з даведкай для СМІ. Выступ Старшыні Еўрапейскага савета Дональда Туска на пачатку святочнай вячэры будзе трансліравацца ў прамым эфіры празEurope by Satellite і трансляцыйную платформу Савета.

Журналісты без пастаяннай акрэдытацыі, якія жадаюць прысутнічаць толькі на канферэнцыі высокага ўзроўню, павінны загадзя  зарэгістравацца тут (патрабуецца лічбавая фатаграфія пашпарта). Пры ўваходзе ў будынак у дзень мерапрыемства неабходна прад'явіць сапраўднае нацыянальнае пасведчанне асобы і пасведчанне журналіста. Зарэгістраваныя журналісты могуць атрымаць пропуск на стойцы рэгістрацыі будынка Charlemagne у панядзелак 13 мая з 14:00 да 18:00 або ў дзень мерапрыемства.

Канферэнцыя высокага ўзроўню будзе адкрыта для прэсы. Прамая трансляцыя ўсяго мерапрыемства будзе забяспечвацца сэрвісам Europe by Satellite. У галоўнай залі для прэсы будзе зарэзервавана абмежаваная колькасць месцаў. Доступ да гэтых месцаў будзе па пропусках, размеркаваных сярод журналістаў у парадку прыбыцця на месца правядзення. Пакой для праслухоўвання будзе даступны для ўсіх журналістаў.

Фатографам, якія жадаюць асвятляць канферэнцыю высокага ўзроўню, прапануецца адправіць электронны ліст на адрас: Claire.Struss@ec.europa.euAnne-Sophie.Fernandes@ec.europa.eu да панядзелка 13 мая, 17:00. З-за абмежаванняў па плошчы колькасць журналістаў будзе абмежаваная ў парадку жывой чаргі. Калі ласка, укажыце ў сваім запыце, якія часткі праграмывы хацелі б асвятляць.

У памяшканне не дапускаюцца кінакамеры. Запіс усяго мерапрыемства будзе даступны на EbS, жывым сігналам можна дзяліцца. Для ўзгаднення тэхнічных дэталей звяжыцеся зJudith.hebekeuser@ec.europa.eu да панядзелка 13 мая, 17:00.

Больш інфармацыі:

Сайт 5-га Саміту Усходняга партнёрства

Інфармацыйны бюлетэнь аб 10-ці найбольш значных дасягненнях Усходняга партнёрства

Інфармацыйны бюлетэнь аб міфах пра Усходняе партнёрства

Інфармацыйны бюлетэнь па адносінах Арменія-ЕС

Інфармацыйны бюлетэнь па адносінах Азербайджан-ЕС

Інфармацыйны бюлетэнь па адносінах Беларусь-ЕС

Інфармацыйны бюлетэнь па адносінах Грузія-ЕС

Інфармацыйны бюлетэнь па адносінах Малдова-ЕС

Інфармацыйны бюлетэнь па адносінах Украіна-ЕС

Крынiца: https://eeas.europa.eu/delegations/belarus/62163/%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5-10-%D0%B9-%D0%B3%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B-%D1%83%D1%81%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8F%D0%B3%D0%B0-%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%BD%D1%91%D1%80%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_be