Еўрапейскі саюз – Беларусь: магчымасці для моладзі

Рэгіён:
06.06.2019

Запрашаем на фестываль «ЕС-Беларусь: Магчымасці для моладзі», які адбудзецца 9 чэрвеня ў мінскім культурным хабе OK16 з 14.00 да 21.00. Фэст разлічаны на прасунутых і дынамічных маладых людзей, якія сур’ёзна ставяцца да сваёй будучыні.

Мерапрыемствы будуць праходзіць адразу на трох пляцоўках – інфармацыйнай, выставачнай і канцэртнай. Гасцей чакаюць майстар-класы, прэзентацыі і трэнінгі ад Цэнтра шведскіх даследаванняў, Праграмы Chevening (Вялікабрытанія), DAAD Belarus, Інстытута Гётэ ў Мінску, еўрапейскай праграмы MOST і іншых. Інтэрактыўную праграму з квізамі рыхтуе ініцыятыва «Паслы еўрапейскай моладзі». У выставе возьмуць удзел больш за 15 праектаў і праграм, што фінансуюцца Еўрапейскім саюзам у Беларусі, якія дапамогуць зарыентавацца маладым людзям у вялікім аб’ёме інфармацыі.

Спецыяльны госць фестывалю – Эльвіра Стынісэн, паралімпійская спартсменка, спецыяліст па пытаннях палітыкі Міністэрства аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння і спорту Нідэрландаў. Яна не толькі раскажа пра сваё захапленне валейболам, але і пазнаёміць удзельнікаў сустрэчы з некаторымі аспектамі працы ва ўрадзе.

Канцэртную праграму ў 19.00 адкрые Андрэа Віктарын – пасол, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. Хэдлайнер фэсту – папулярны гурт NaviBand. Таксама арганізаваны DJ-сэты.

Адмыслова для выпускнікоў замежных ВНУ, адукацыйных праграм і стажыровак у межах фэста з 15.30 да 19.00 адбудзецца Alumni Picnic. У фокусе сустрэчы – дакументальны фільм выпускніцы еўрапейскай праграмы Erasmus Mundus Ганны Навіцкай The Hidden Potential of International Alumni(«Стоены патэнцыял міжнародных выпускнікоў»).

Больш падрабязна пра фестываль на сайце: https://youthfest.euprojects.by/

Удзел у фестывалі бясплатны. Рэгістрацыя абавязковая.

Кантакты для рэгістрацыі СМІ: +375 44 707 32 75, +375 17 242 86 63, vh@ezerin.com.

Забеспячэнне лепшай будучыні для моладзі ляжыць у аснове супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза і Беларусі. Разам з Беларуссю ЕС стварае для маладых людзей магчымасці рэалізаваць свой патэнцыял і браць актыўны ўдзел у жыцці грамадства. #EUforYouth

https://eeas.europa.eu/delegations/belarus/63651/%D0%B5%D1%9E%D1%80%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D1%96-%D1%81%D0%B0%D1%8E%D0%B7-%E2%80%93-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C-%D0%BC%D0%B0%D0%B3%D1%87%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96-%D0%B4%D0%BB%D1%8F-%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96_be