Досвед ГА “Цэнтр “Трэці сектар” апісаны ў зборніку лепшых практык грамадзянскай адукацыі ва Ўсходняй Еўропе

Рэгіён:
07.06.2019

“Гражданское образование в Восточной Европе: актуальная ситуация и возможные прогнозы. От фокус-группы до сети: история EENCE” – так называецца выданне, якое было выдадзена Усходне-Еўрапейскай сеткай грамадзянскай адукацыі (EENCE).

У склад гэтай сеткі з 2016 г. уваходзіць і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Старшыня праўлення арганізацыі Вітаўт Руднік з’яўляецца сябрам Рады EENCE.

У якасці прыкладу адной з самых паспяховых адукацыйных праграм у рэгіёне апісаны досвед гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку“, які быў заснаваны нашай арганізацыяй у 2010 г.

У кнізе, якая выйшла на рускай і ангельскай мовах, згаданыя таксама “Гарадзенскія майстэрні ведаў“, якія штогод ладзяцца “Цэнтрам дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (дырэктарка ўстановы – Лана Руднік, значальвае адну з працоўных груп EENCE).

Акрамя апісання лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў рэгіёне, выданне ўтрымлівае матэрыялы, якія тычацца праблем і перспектыў развіцця грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняй Еўропы.

Зборнік быў выдадзены пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі ў межах праграмы “Пашырэнне супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін Усходняга партнёрства і Расіі”.

У склад EENCE сёння ўваходзіць каля 30 арганізацый з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны.

http://3sektar.by/news/dosved-ga-tsentr-tretsi-sektar-apisanyi-u-zborniku-lepshyih-praktyik-gramadzyanskay-adukatsyii-va-ushodnyae-europe.html