З’явіўся сайт кааліцыі “За годнае даўгалецце”

Рэгіён:
08.07.2019

На сайце можна пазнаёміцца з дзейнасцю кааліцыі, навінамі арганізацый, якія ўваходзяць у яе, а таксама з важнымі міжнароднымі і нацыянальнымі дакумантамі, якія тычацца старэння насельніцтва.

Кааліцыя “За годнае даўгалецце” была заснаваная ў лістападзе 2014 г.

Сёння ў яе склад уваходзяць 8 некамерцыйных арганізацый, а таксама шэраг незалежных экспертаў.

Місіяй кааліцыі з’яўляецца стварэнне грамадства, у якім людзі жывуць і старэюць годна.

Зараз сябры кааліцыі бяруць актыўны ўдзел у распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў ва ўмовах старэння насельніцтва.

У чэрвені сябрамі кааліцыі была арганізаваная Акадэмія Лідараў Залатога Веку.

Да канца лета з’явіцца інтэрактыўная мапа “Залаты ўзрост”, на якой будзе пазначана інфармацыя пра арганізацыі і ініцыятывы, якія займаюцца паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей.

Ключавым мерапрыемствам кааліцыі ў гэтым годзе стане Форум годнага даўгалецця, запланаваны на 1-2 кастрычніка.

Больш падрабязна пазнаёміцца з дзейнасцю і планамі кааліцыі можна на сайце coalition-aging.by

http://3sektar.by/news/z-yaviusya-sayt-kaalitsyii-za-godnae-daugaletstse.html