Апытанне грамадскай думкі 2019: Беларусь

Рэгіён:
10.07.2019

Праект «Усходняе суседства ЕС», у супрацоўніцтве з ACT LLC, штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці усходніх краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).

Згодна з апытаннем, якое праводзілася ў 2019 годзе:

  • 89% беларусаў маюць станоўчае ці нейтральнае ўяўленне пра Еўрапейскі саюз (ЕС)пры гэтым менш за 10% успрымаюць ЕС негатыўна.
  • 62% беларусаў лічаць, што адносіны з ЕС добрыя — значны рост (+12%) у параўнанні з 2018 годам.
  • 51% жыхароў Беларусі маюць давер да ЕС (рост на 4% у параўнанні з 2018 годам), што некалькі больш, чым узровень даверу да  Еўразійскага эканамічнага саюза (48%).
  • 37% беларусаў прызнаюць падтрымку ЕС, вызначаючы адукацыю (52%) і культуру (48%) у якасці двух асноўных напрамкаў дапамогі.

Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні іўзровень інфармаванасці грамадзян усходніх краін-партнёраў аб ЕС і ягосупрацоўніцтве са сваёй краінай.

Больш інфармацыі пра вынікі апытання грамадскай думкі 2019 года: абзорны рэгіянальны даклад даступны тут

Каб даведацца больш пра супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю, пераходзьце па спасылцы

спампаваць

https://www.euneighbours.eu/be/east/stay-informed/publications/apytanne-gramadskai-dumki-2019-belarus